Валерый Францавіч Буяк
武亦亦龍 | |
---|---|
Валерый Буяк | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Валеры Францавіч Бу́як |
Псеўданімы | Бумата Мататацу, Свамі Дх'янамангал, У Сулун |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | трэнер ваенных мастацтваў, прадусер, заснавальнік «Сэкай», экстрасенс |
Гады творчасці | 1988—2013 |
Кірунак | эзатэрыка |
Жанр | магiя |
Прэміі | Знак пашаны донара |
sekai.clan.su/index/0-4 | |
[«Пісьма з зоны Сэкай» Творы на сайце Lib.ru] |
Валерый Францавіч Бу́як (польск.: Walery Bujak; нар. 18 сакавіка 1956, в. Лежневічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — стваральнік вядомай у 1990-я фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў без правілаў «Містар Асілак Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты омата. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍). Імя паводле пашпарту — Valex.
Адзін з ветэранаў беларускага каратэ, пачаў займацца яшчэ ў канцы 1970-х у розных майстроў. У 1988 годзе заснаваў цэнтр баявых мастацтваў Сэкай, навучаў каратэ і айкідо ў Мінску, узначальваў беларускую суполку японскай секты омата[2].
У сярэдзіне 1990-х заснаваў некалькі фірм[3] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расійскай МММ сабраў больш чым мільён долараў ЗША ад тысяч укладчыкаў у Беларусі. 23 студзеня 1996 правеў у Мінску баі амаль без правілаў «Містар Асілак Сэкай». Летам 1996 года арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў зняволення[4]. У пратэст галадаў, адрэзаў сабе палец[5][6][7][8]. Вызвалены ў 2004 годзе па амністыі.
Быў прадзюсарам спявачкі Наталі і дуэта «Дзі Бронкс і Наталі»[9].
З’яўляецца майстрам кі-ко. Лічыць сябе экстрасэнсам, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, дзе трапіў у 13-ку. Затым здымаўся ў 8-м выпуску Бітвы экстрасэнсаў[10].
У 2011 годзе прымае выклік Лукашэнкі пабіцца па любых правілах любых відах адзінаборстваў[11][12].
Аўтар кнігі «Лісты з зоны Сэкай»[13].
Зноскі
- ↑ БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003(недаступная спасылка)
- ↑ Для служебного пользования. № 3, 03/04/2002(недаступная спасылка)
- ↑ рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест»(недаступная спасылка)
- ↑ 1991-2006. Итоги. Борьба с преступностью: НОВОСТИ TІGA.BY(недаступная спасылка)
- ↑ «Сенсэй» падкараціў сабе палец, а кліенты «Сэкай» чакаюць і… паміраюць // «Звязда», 22.02.1997 г.
- ↑ Миллионер во вьетнамках. Журналист посетил главу Системы «Сэкай» в тюремной больнице // «Имя», 21 марта 1997 г.
- ↑ Меценат в шлепанцах // БДГ. Для служебного пользования, № 1 от 01/2003
- ↑ Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски // «Советская Белоруссия» 7.05.2002 г.
- ↑ Рассказ о Натали Арт в «Комсомольской Правде» 17.07.2008 г. Архівавана 23 мая 2017.
- ↑ Расказ удзельніка пра здымкі «Бітвы экстрасэнсаў-8»(недаступная спасылка)
- ↑ Валекс Буяк готов драться с Президентом
- ↑ Валекс Буяк прымае выклік Лукашэнкі пабіцца: «Гатовы па любых правілах!» Архівавана 25 красавіка 2011.
- ↑ Валекс Буяк «Письма из зоны Сэкай» Bookvika ISBN 978-5-8853-0906-6(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Who’s Who in International Organizations. 2nd Edition, K.G.Saur, 1996, V.1 p. 112 ISBN 3-598-11239-4
- Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009, Мн., Энциклопедикс, 2009, с. 35 ISBN 978-985-6742-80-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- сайт Буяка
- блог Буяк-сэнсэя ў ЖЖ
- Валерый Францавіч Буяк ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Афіцыйная старонка Валерый Францавіч Буяк у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Крымінальная справа «Сэкай»
- відэа кастынгу Валекса на «ТНТ»(недаступная спасылка)
- відэа паказу майстэрства кi-ко Валексам
- Белорус Валекс на «Битве экстрасенсов» не колдует против соперников. Iнтерфакс.by Архівавана 29 кастрычніка 2009.
- Валекс: «Если я на кого-то обижался — человек заболевал» // «Семь дней» Архівавана 21 студзеня 2011.
- Белорусский экстрасенс Валекс погадал на выборы, 19.12 и будущее кандидатов в президенты. Видео. (18.12.2010) БелаПАН Архівавана 7 сакавіка 2011.
- Валекс Буяк прымае выклік Лукашэнкі пабіцца: «Гатовы па любых правілах!» Егroradio Архівавана 25 красавіка 2011.
- Как живет белорусский Мавроди — бывший миллионер — інтэрв’ю з беларускім Маўродзі(недаступная спасылка)
- Прогноз для Беларуси на 2013 год — прадказанні на 2013 год ад Буяка
- прадказанні паводле І-цзін на 2013 год ад Буяка для БелаПАН Архівавана 3 студзеня 2013.
- кніга напісаная у турме «Лісты з зоны Сэкай»(недаступная спасылка)