Омскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Омскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Заснаваны 1930
Сайт omgups.ru

Омскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін (ОмДУШЗ, руск.: Омский государственный университет путей сообщения) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Омску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1896 года Дзяржаўны савет Расійскай імперыі прымае рашэнне заснаваць Томскі тэхналагічны інстытут (ТТІ). 9 кастрычніка 1900 года ў ТТІ пачалі падрыхтоўку механікаў, а затым — інжынераў-будаўнікоў чыгуначнага транспарту. Створаны ў ліпені 1930 года ў Томску з двух факультэтаў Томскага тэхналагічнага інстытута як Сібірскі інстытут інжынераў транспарту (СІІТ). У 1932 годзе з пуцейска-будаўнічага факультэта створаны Новасібірскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, а сам СІІТ пераўтвораны ў Томскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту (ТЭМІІТ).

У 1961 годзе ТЭМІІТ быў пераведзены ў Омск і перайменаваны ў Омскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (ОмІЧТ).

У 1994 годзе інстытут пераўтвораны ў акадэмію. У 1997 годзе акадэмія атрымала статус універсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут наземных транспартных сістэм
  • Інстытут аўтаматыкі, тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут электрычнага транспарту і сістэм энергазабеспячэння (ІЭТСЭ)
  • Інстытут менеджменту і эканомікі (ІМЭК)
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тайгінскі інстытут чыгуначнага транспарту
  • Омскі тэхнікум чыгуначнага транспарту
  • Омскае медыцынскае вучылішча чыгуначнага транспарту

Зноскі