Она но Імока
Она но Імока | |
---|---|
яп.: 小野妹子 | |
Нараджэнне | невядома |
Смерць | невядома |
Род | Ono clan[d] |
Бацька | Q92923013? |
Дзеці | Ono no Emishi[d] |
Она но Імока (яп.: 小野妹子, おののいもこ; ? — ?) — японскі палітычны дзеяч і дыпламат VI — пачатку VII стагоддзя, у перыяд Асука. Пасол Японіі да кітайскай дынастыі Суй у 607 і 608 гадах.
Кароткія звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Она быў кіраўніком арыстакратычнага роду Она, выхадцаў з сяла Она павета Сіга правінцыі Омі . Ён знаходзіўся на службе пры Імператарскім двары дзяржавы Ямата і займаў тытул омі. Пасля ўвядзення прынцам-рэгентам Сётоку сістэмы 12 рангаў ў 603 годзе, Она атрымаў 5 ранг «старэйшая ветлівасць».
Паводле паведамленняў «Аналаў Японіі», у 607 годзе Она но Імока быў адпраўлены паслом у Кітайскую імперыю Суй. Кітайская Хроніка «Кніга Суй» паведамляе, што ён вёз з сабой ліст да кітайскага імператара Яна, у якім апошні пазіцыянаваўся як ўзроўня японскага манарха: «Сын Неба з [краіны], дзе ўзыходзіць сонца, піша Сыну Неба [краіны], дзе сонца садзіцца. Як вашы справы?..». Ліст моцна раззлаваў кітайскі бок, паколькі яны лічылі выкарыстанне японскім кіраўніком тытула «Сын Неба» (天子), сіноніма тытула імператара Кітая, замахам на кітайскую перавагу ў міжнароднай палітыцы. Аднак зрабіўшы саступку «ўсходнім варварам», кітайцы прынялі пасольства Она, спадзеючыся, што Японія дапаможа ім у барацьбе супраць паўночнакарэйскай дзяржавы Кагуро.
У тым жа годзе Суй адправіла пасольства японцам на чале з Пей Шыцынем. Ён прыбыў у японскую сталіцу разам з Она но Імока ў 608 годзе. Па дарозе даверчая грамата кітайскага пасла была выкрадзена карэйцамі дзяржавы Пэкчэ. За гэта Она часова пакаралі спасылкай, але пасля амніставалі для провада Пей Шыцыня назад да Кітая. Для гэтага японскі ўрад арганізаваў другое пасольства ў Суй на чале з Она но Імока, у якое ўвайшлі стажоры Такамука но Курамара, Мінабуці но Саан і іншыя. Она даставіў у Кітай новы зварот да кітайскага імператара, у якім ужо прызнавалася вяршэнства апошняга і была просьба нармалізаваць адносіны паміж абедзвюма краінамі. Пасольства вярнулася ў Японію ў 609 годзе. За заслугі Она но Імока атрымаў 1 ранг «старэйшай ласкі» паводле сістэмы 12 рангаў.
Она но Імока лічыцца адным з патрыярхаў японскай ікебаны. Мастацтва аранжыроўкі кветак было прывезена ў Японію ім з Кітая.
Сярод нашчадкаў Она было шмат палітыкаў і дзеячаў культуры. Яго сын Она но Эмісі (? — 677) быў членам японскага ўрада, кіраўніком Міністэрства пакаранняў; Она но Кену (? — 714) займаў пасаду сярэдняга імператарскага саветніка; Она но Тофу (894—967) праславіўся як каліграф, а праўнучка-прыгажуня Она но Камаці (809—901) стала адной з самых вядомых паэтак Японіі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 『新編 日本史辞典』 (Нове видання. Словник історії Японії) 京大日本史辞典編纂会、東京創元社、1994. — P.594.
- Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.