Ора (бог)
Ора | |
---|---|
![]() | |
бог вайны | |
Міфалогія | Палінезійская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Тангароа |
Жонка | Ваіраўмаці |
У іншых культурах | Махуі |
![]() |
Ора (таіц. 'Oro) - палінезійскі бог вайны.
Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]
Лічыўся адным з сыноў Тангароа, жыў на востраве Бора-Бора. Культ Ора ўзнік адносна позна, і яго шырокае распаўсюджанне звязваюць пераважна з дзейнасцю патаемнага святарскага аб'яднання арыоі. На астравах Таварыства ён выціснуў больш старажытны культ бога вайны Роа. Гэта тлумачыцца легендай аб каханні паміж Ора і чалавечай жанчынай Ваіраўмаці. Дзеці ад іх шлюбу лічыліся пачынальнікамі некалькіх кіруючых дынастый мясцовых правадыроў. Такім чынам, праз Ора ўсталёўвалася родавая сувязь з самім Тангароа.
Галоўныя цэнтры шанавання Ора знаходзіліся на астравах Таіці і Раіатэа. На Маркізскіх астравах меў імя Махуі.
Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]
Вясёлка, чырвоны і жоўты колеры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Robert D. Craig. "Oro". Dictionary of Polynesian mythology. Greenwood Publishing Group (1989), p. 193-194.