Перайсці да зместу

Шлюб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шлюб
Выява
Адлюстроўваецца на Bridal allegory room[d], Fragment of a sarcophagus with wedding scenes[d] і Manuscript Leaf with Marriage Scene, from Decretals of Gregory IX[d]
Супрацьлегласць не ажаніўся[d] і развод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хрысціянскі шлюб: мужчына і жанчына перад вянчаннем

Шлюб — гістарычна абумоўленая і санкцыяніраваная форма адносін паміж мужчынам і жанчынай, якая ўстанаўлівае іх пэўныя правы і абавязкі адзін да аднаго, да іх дзяцей і грамадства, упарадкоўвае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у працягванні роду. У большасці сучасных дзяржаў, у тым ліку на Беларусі, закон патрабуе адпаведнага афармлення (рэгістрацыі) шлюбу ў спецыяльных дзяржаўных органах. У некаторых краінах прававое значэнне таксама надаецца і шлюбу, які заключаецца ў царкоўных абрадах. У некаторых краінах рэгіструюць так званыя аднаполыя шлюбы.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь (Кодэкс аб шлюбе і сям'і ад 1 верасня 1999 года і іншыя прававыя акты) ўстанаўлівае і рэгулюе парадак і ўмовы ўзяцця шлюбу, замацоўвае правы і абавязкі членаў сям'і. Шлюб устанаўліваецца з мэтай аховы асабістых і маёмасных правоў мужа, жонкі і дзяцей, а таксама ў інтарэсах грамадства і дзяржавы. Прававыя асновы параджае толькі шлюб, зарэгістраваны азначаным парадкам.

Гісторыя шлюбу на Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У XVIXVIII стагоддзях шляхецкія і мяшчанскія сем'і на беларускіх землях мелі выразны патрыярхальны характар. Аднак заканадаўства і звычаёвае права абаранялі маёмасныя правы жанчын: пасаг з'яўляўся асабістай уласнасцю жонкі, і муж не меў права распараджацца ім па ўласным меркаванні без яе дазволу[1]. У выпадку растраты мужам сямейнай маёмасці (напрыклад, з-за злоўжывання алкаголем) жонка або яе сваякі маглі звярнуцца ў суд з патрабаваннем вярнуць уласнасць або нават прызнаць мужа недзеяздольным і прызначыць яму куратара[1].

У XIX — пачатку XX стагоддзя ў беларускай вёсцы шлюб лічыўся свяшчэнным саюзам, заключаным на нябёсах па Божым загадзе, які практычна немагчыма скасаваць на зямлі. Акрамя духоўнага вымярэння, сям'я была галоўнай эканамічнай адзінкай, дзе кожны яе член уносіў свой уклад у агульны дабрабыт і працаваў на гаспадарцы. Разбурэнне шлюбнага саюза непазбежна вяло да абнішчання[2].

У сялянскім асяроддзі ўлада мужа над жонкай лічылася неабмежаванай і падтрымлівалася патрыярхальнымі традыцыямі (у грамадстве існавала перакананне, што «муж дарма біць сваю жонку не будзе»), якія часта браліся пад увагу нават валаснымі судамі, калі жанчыны спрабавалі скардзіцца на хатні гвалт[3]. Разам з афіцыйнымі царкоўнымі шлюбамі ў гэты час існавалі і фактычныя нявенчаныя сужыцельствы (калі, напрыклад, адзін з сужэнцаў надоўга сыходзіў на заробкі ў горад ці высылаўся ў Сібір), да якіх сялянская грамада ставілася даволі лаяльна, разумеючы складанасць жыццёвых абставін[2].

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
  • Алексейчикова Н. Н. Влияние алкоголя на семейную жизнь белорусских горожан во второй половине XVI – XVIII веков // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны : зборнік. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. — В. 4. — С. 55—60.
  • Падерова И. В. Разводы в семьях крестьян в белорусских губерниях во второй половине ХIХ – начале ХХ века // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны : зборнік. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. — В. 4. — С. 51—55.