Ордэн Белага льва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ордэн Белага льва
Order of the White Lion.svg MWP White Lion Medal.JPG
Арыгінальная назва Řád bílého lva
Дэвіз Pravda vítězí
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Чэхія
Тып Ордэн
Кім уручаецца прэзідэнт Чэхіі
Статус Уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 1922
Чарговасць
Малодшая ўзнагарода Ордэн Томаша Гарыга Масарыка
Commons-logo.svg Ордэн Белага льва на Вікісховішчы

Ордэн Белага льва (Řád bílého lva) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Чэхіі.

Гісторыя ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн быў заснаваны ў 1922 годзе для ўзнагароджання замежных грамадзян — асабліва выдатных палітычных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый за заслугі перад дзяржавай. Ордэнам узнагароджвае прэзідэнт Чэхіі сваім указам.

Ступені[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ордэн меў пяць ступеняў — вялікі крыж на наплечнай стужцы з зоркай, гранд-афіцэр на шыйнай стужцы з зоркай, камандор на шыйнай стужцы, афіцэр на нагруднай стужцы з разеткай, кавалер на нагруднай стужцы [1].

З 1961 па 1990 год (Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка) ордэн меў тры класы, два ніжэйшыя былі адменены:

  • CZE Rad Bileho Lva 3 tridy BAR.svg Ордэн 1 ступені
  • TCH Rad Bileho Lva 2 tridy (pre1990) BAR.svg Ордэн 2 ступені
  • TCH Rad Bileho Lva 3 tridy (pre1990) BAR.svg Ордэн 3 ступені

Знак ордэна I ступені насіўся на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы.

З 1990 па 1992 год (Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка) ордэн меў пяць класаў:

  • TCH Rad Bileho Lva 1 tridy (1990) BAR.svg Вялікі Крыж — ордэнская стужка са знакам ордэна, зорка і як асобая ступень — залаты ланцуг
  • TCH Rad Bileho Lva 2 tridy (1990) BAR.svg Гранд-афіцэр — ордэнская стужка са знакам ордэна і зорка
  • CZE Rad Bileho Lva 3 tridy BAR.svg Камандор — ордэнская стужка са знакам ордэна
  • CZE Rad Bileho Lva 4 tridy BAR.svg Афіцэр — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай
  • CZE Rad Bileho Lva 5 tridy BAR.svg Кавалер — знак ордэна на нагруднай калодцы

Знак ордэна I ступені носіцца на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы, IV і V ступень на нагруднай калодцы.

Зоркі ордэна носяцца на правай баку грудзей.

З 1994 года (Чэшская Рэспубліка) ордэн мае пяць класаў:

  • CZE Rad Bileho Lva 1 tridy BAR.svg Вялікі Крыж — ордэнская стужка са знакам ордэна, зорка і як асобая ступень — залаты ланцуг
  • CZE Rad Bileho Lva 2 tridy BAR.svg Гранд-афіцэр — ордэнская стужка са знакам ордэна і зорка
  • CZE Rad Bileho Lva 3 tridy BAR.svg Камандор — ордэнская стужка са знакам ордэна
  • CZE Rad Bileho Lva 4 tridy BAR.svg Афіцэр — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай
  • CZE Rad Bileho Lva 5 tridy BAR.svg Кавалер — знак ордэна на нагруднай калодцы

Знак ордэна I ступені носіцца на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы, IV і V ступень на нагруднай калодцы.

Зоркі ордэна носяцца на правай баку грудзей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна (1922—1961)
Зорка ордэна (1922—1961)

Першапачаткова знак ордэна ўяўляе сабой пяціканцовы трохпялёсткавы крыж чырвонай эмалі, у цэнтры якога намаляваны белы чэшскі геральдычны двуххвосты каранаваны леў. Кожны з пялёсткаў крыжа завершаны залатым шарыкам, паміж прамянямі крыжа ліпавы ліст.

На адваротным боку знака кожны прамень крыжа нясе на сабе герб адной з гістарычных абласцей, якія ўваходзяць у склад Чэхіі: Багемія, Славакія, Маравія, Падкарпацкая Русь, Сілезія. У цэнтры знака круглы медальён чырвонай эмалі, на якім намалявана манаграма Чэшскай Рэспублікі. Медальён атачае белае кольца, на якім напісаны дэвіз ордэна: «PRAVDA VÍTĚZÍ» (Праўда пераможа).

Вянчае крыж бляшка ў выглядзе вянка з дзвюх ліпавых галін, па-над якімі накладзены дзве пальмавыя галіны (для ўзнагароджання за грамадзянскія заслугі) ці два мячы (для ўзнагароджання за ваенныя заслугі).

Зорка ордэна васьміканцовая сярэбраная з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага каранаванага льва. На аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ».

Стужка ордэна чырвоная, з белымі палоскамі ў края.

У 1961 годзе ў знешні выгляд ордэна былі ўнесены невялікія змены: з ільва была прыбрана карона, з адваротнага боку знака — гербы гістарычных абласцей.

У 1990 годзе знаку ордэна быў вернуты першапачатковы выгляд. Пасля распаду Чэхаславакіі на Чэхію і Славакію з грудзі белага льва прыбралі шчыток з гербам Славакіі.

Ордэн Белага льва «За Перамогу»[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Белага льва «За Перамогу»

Ордэн быў заснаваны 9 лютага 1945 года. Узнагароджваліся як асобныя ваеннаслужачыя, так і вайсковыя часці, злучэнні за выдатныя ваенныя заслугі і подзвігі на поле бою.

Ордэн меў пяць ступеняў:

  • TCH CS Vojensky Rad Bileho Lva 1st (1945) BAR.svg Зорка ордэна Белага льва «За Перамогу» I ступені
  • TCH CS Vojensky Rad Bileho Lva 2nd (1945) BAR.svg Зорка ордэна Белага льва «За Перамогу» II ступені
  • TCH CS Vojensky Rad Bileho Lva 3st (1945) BAR.svg Крыж ордэна Белага льва «За Перамогу»
  • TCH CS Vojensky Rad Bileho Lva 4st (1945) BAR.svg Залаты медаль ордэна Белага льва «За Перамогу»
  • TCH CS Vojensky Rad Bileho Lva 5st (1945) BAR.svg Сярэбраны медаль ордэна Белага льва «За Перамогу»

Ордэны I і II ступені носяцца на правай баку грудзей, III, IV і V ступені — на левай.

Апісанне ордэна Белага льва «За перамогу»[правіць | правіць зыходнік]

Крыж ордэна Белага льва «За перамогу»

Знак ордэна ўяўляе сабой сярэбраную васьміканцовая зорку з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай сіняй эмалі. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага льва. На аблямоўцы дэвіз ордэна «ZA VÍTĚZSTVÍ» (За перамогу), унізе два скрыжаваныя мячы.

Крыж ордэна ўяўляе сабой чатырохканцовы трохпялёсткавы крыж чырвонай эмалі з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай сіняй эмалі. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага льва. На аблямоўцы назва ордэна «ZA VÍTĚZSTVÍ» (За перамогу), унізе два скрыжаваныя мячы. На рэверс крыжа ў цэнтры манаграма Чэхаславацкай Рэспублікі, па аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ». Крыж пры дапамозе кольца мацуецца да калодкі, абцягнутай ордэнскай муаравай стужкай.

На аверсе медаля ордэна намалявана безэмалевая выява цэнтральнага медальёна ордэна з аблямоўкай. На рэверсе ў цэнтры намалявана манаграма Чэхаславацкай Рэспублікі, па аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ». Медаль пры дапамозе кольца мацуецца да калодкі, абцягнутай ордэнскай муаравай стужкай.

Фатаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]