Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча
| Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча | |||
|---|---|---|---|
| Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | Ордэн | ||
| Дата заснавання | 10 красавіка 1974 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Ордэн крыжа Незалежнасці | ||
| Малодшая | Крыж адважных | ||
| Адпавядае | Ордэн заслуг Польскай Народнай Рэспублікі | ||
Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча (польск.: Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974, як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 года Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн з’яўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасцю ўняслі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэнне аб узнагароджанні ордэнам прымаецца прэзідэнтам Польшчы.
Класы
[правіць | правіць зыходнік]- 1974—1991 (Польская Народная Рэспубліка):
- З 1992 (Рэспубліка Польшча):