Ордэн Караля Таміслава
Выгляд
| Ордэн Караля Таміслава | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Арыгінальная назва | харв.: Velered kralja Tomislava | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | ордэн | ||
| Каму ўручаецца | кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый | ||
| Падставы ўзнагароджання | Спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя; выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус; вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і адпаведнымі краінамі | ||
| Дата заснавання | 20 чэрвеня 1992 | ||
| Статус | дзеючы | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | няма | ||
| Малодшая | Ордэн Каралевы Алены | ||
Ордэн Караля Таміслава (харв.: Velered kralja Tomislava), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» (харв.: Velered kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.
Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.