Ордэн Падвойнага белага крыжа
Выгляд
| Ордэн Падвойнага белага крыжа | |||
|---|---|---|---|
| Rad Bieleho dvojkríža | |||
| I ступені | |||
|
|
|||
| II ступені | |||
|
|
|||
| III ступені | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Rad Bieleho dvojkríža | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | ордэн | ||
| Каму ўручаецца | замежным грамадзянам | ||
| Кім уручаецца | Прэзідэнтам Славакіі | ||
| Дата заснавання | 2 лютага 1994 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Малодшая | Ордэн Андрэя Глінка | ||
Ордэн Падвойнага белага крыжа (славацк.: Rad Bieleho dvojkríža) — ордэн Славакіі.
Ордэн заснаваны Законам ад 2 лютага 1994 года № 37/1994.
Падставы для ўзнагароджання
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне іншых дзяржаў за выбітныя заслугі па ўсебаковым развіцці адносін паміж дзяржавамі, пашырэнні правоў і магчымасцяў Славацкай Рэспублікі ў міжнародных адносінах і заслугі ў распаўсюджванні добрага імя Славакіі за мяжой.
Класы ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн мае грамадзянскую і ваенную катэгорыі, якія падзяляюцца на тры класа. Вышэйшы — 1 клас.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 1 класа.
Знак ордэна носіцца на ордэнскай плечавай стужцы. Зорка ордэна носіцца на грудзі.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 2 класа
Знак ордэна носіцца на шыйнай стужцы. Зорка носіцца на грудзі.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 3 класа
Знак ордэна носіцца на шыйнай стужцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Zákon NR SR o štátnych vyznamenaniach Архівавана 15 мая 2011. (славацк.)
- Republic of Slovakia: Order of the White Double Cross (англ.)