Перайсці да зместу

Ордэн Святога Уладзіміра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ордэн Св. Уладзіміра)
Ордэн Святога князя Уладзіміра
Дата заснавання 22 верасня (3 кастрычніка1782
Заснавальнік Кацярына II
Статус не ўручаецца
Дэвіз Карысць, гонар і слава
Колькасць ступеняў 4
Знакі ордэна
Знак ордэна залаты крыж пакрыты чырвонай эмаллю
Зорка васьмівугольная, з папераменнымі сярэбранымі і залатымі прамянямі
Стужка чырвона-чорная
Ордэнскія адзенні няма
Ордэнская стужка
Адпаведнасць табелю аб рангах
ступень класы па табелю
1
2
3
4
I—II
I—III
I—VI
V—XI
Гл. таксама

Імператарскі ордэн Святога Роўнаапостальнага Князя Уладзіміра (скар. ордэн Святога Уладзіміра) — ордэн Расійскай імперыі ў 4 ступенях за ваенныя адзнакі і грамадзянскія заслугі.

Заснаваны ў гонар князя Уладзіміра Хрысціцеля ў 1782 годзе і з’яўляўся да 1917 года ўзнагародай для шырокага круга ваенных у чыне ад падпалкоўніка і чыноўнікаў сярэдняга рангу.

Гісторыя ордэна

[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн у 4 ступенях быў заснаваны Кацярынай II 22 верасня (3 кастрычніка1782 года ў 20-гадовы юбілей свайго валадарання для ўзнагароджання, як ваенных чыноў, так і грамадзянскіх служачых[1]. Колькасць кавалераў не абмяжоўвалася.

Хоць статут ордэна дазваляў узнагароджанне, пачынаючы з ніжэйшых чыноў, паступовасць (чарговасць) уручэння ўзнагарод прывяла да таго, што кавалерамі 1-й ступені маглі стаць асобы, якія былі ў грамадзянскіх ці ваенных чынах не ніжэй за трэці клас паводле Табеля аб рангах (тайны саветнік, генерал-лейтэнант ці віцэ-адмірал), 2-й ступені — не ніжэй за чацвёрты клас (сапраўдны стацкі саветнік, генерал-маёр, контр-адмірал), 3-й ступені — не ніжэй за пяты клас (стацкі саветнік, брыгадзір, капітан-камандор) і 4-й ступені — не ніжэй за сёмы клас (надворны саветнік, падпалкоўнік, капітан другога рангу).

4-ю ступень ордэна ўручалі і за 35-гадовую бездакорную службу. У такіх выпадках на левым і правым канцах добрага боку крыжа дадаваўся надпіс золатам «35 лет»[2].

Пазней, 26 лістапада (7 снежня1789 года, Кацярына II асобым указам вызначыла як дадатковае бачнае адрозненне для знака 4-й ступені, які атрымліваўся за ваенныя подзвігі, бант з ордэнскай стужкі. Першым кавалерам ордэна Св. Уладзіміра 4-й ступені з бантам стаў капітан-лейтэнант Д. М. Сянявін, другім — М. Б. Барклай-дэ-Толі. Асабліва шанаваліся ордэны Уладзіміра 4-й ступені з бантам як баявыя афіцэрскія ўзнагароды, якія стаялі толькі на ступень ніжэй за ордэн Св. Георгія 4-й ступені.

Ордэнам 3-й ст. за бітва каля Фіданісі быў узнагароджаны выдатны флатаводзец Ф. Ф. Ушакоў.

У 1855 годзе, было адменена ўручэнне ордэна Св. Георгія за воінскую выслугу, гэтыя ўзнагароджванні перайшлі да ордэна Св. Уладзіміра. У выніку ордэн стаў уручацца як класным чынам грамадзянскага ведамства, якія праслужылі 35 гадоў — крыж з надпісам на пярэднім боку: «35 лет» (на гарызантальных прамянях крыжа), так і чынам ваенна-сухапутнага ведамства, якія праслужылі ў афіцэрскіх званнях 25 гадоў — крыж з бантам і надпісам «25 лет», для чыноў марскога ведамства, якія здзейснілі 18 марскіх кампаній і пабылі хоць бы ў адной бітве — крыж з бантам і надпісам «18 кампаний», а тым, хто здзяйсніў 20, хоць і не бываў у бітве — крыж з бантам і надпісам «20 кампаний»[3][4].

З 1855 года атрыманыя за баявыя подзвігі ордэна сталі выдавацца са скрыжаванымі мячамі. На працягу двух гадоў пасля гэтага бантамі да ордэнаў Св. Уладзіміра 4-й ступені не ўзнагароджвалі. З 1857 года афіцэры за баявыя заслугі сталі атрымліваць знак да ордэна з мячамі і бантамі ў адрозненне ад чыноўнікаў грамадзянскіх ведамстваў, якія знаходзіліся на тэатры ваенных дзеянняў і атрымлівалі знак толькі з мячамі. Пры ўзнагароджанні больш высокай ступенню ордэна за грамадзянскія заслугі мячы пераносіліся на новы крыж, але перакрыжоўваліся ў гэтым выпадку не ў цэнтры крыжа, а трохі вышэй. Выдача ўзнагарод «з мячамі над ордэнам» працягвалася да канца 1870 года, калі было дазволена пры ўзнагароджанні больш высокімі ступенямі не здымаць узнагароды, выдадзеныя за ваенныя заслугі.

З 1845 года ўзнагароджаныя толькі ордэнамі Св. Уладзіміра і Св. Георгія любых ступеняў атрымлівалі правы спадчыннага дваранства, у той час як для іншых ордэнаў патрабавалася ўзнагароджанне вышэйшай 1-й ступенню. Указам ад 28 мая (10 чэрвеня1900 г. узнагароджаны ордэнам 4-й ступені атрымліваў правы толькі асабістага дваранства. Гэта было звязана з тым, што ордэн 4-й ступені досыць масава дараваўся за дабрачыннасць і яго мелі магчымасць атрымліваць купцы і прамыслоўцы.

У 1860-х гадах некаторыя крыжы пакрываліся па модзе таго часу чорнай эмаллю.

Памер крыжоў строга не рэгламентаваўся, прыкладныя памеры: 2-я ст. — 51×51 мм, 3-я ст. — 47×47 мм, 4-я ст. — 37×37 мм.

Варыянты выканання зорак да ордэна Св. Уладзіміра. Другая зорка злева англійскай вытворчасці. Фатаграфіі В. Бойкі
Злева два знакі да ордэна Св. Уладзіміра 3-й ступені, справа два знакі 4-й ступені. Знакі да ордэнаў 1-й і 2-й ступеняў адрозніваюцца толькі памерамі, былі буйнейшымі. Фатаграфіі з аўкцыёну кампаніі «Манеты і медалі».

Капітульным храмам з 1782 па 1845 год з’яўляўся Сафійскі сабор у Царскім Сяле, а затым — Князь-Уладзімірскі сабор у Санкт-Пецярбургу.

Ступені ордэна і кіравала нашэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн меў чатыры ступені:

1-я ступень: зорка на левым боку грудзей і вялікі крыж на стужцы праз правае плячо; 600 руб. штогадовай пенсіі.
2-я ступень: зорка на левым боку грудзей і вялікі крыж на шыйнай стужцы; 300 руб. штогадовай пенсіі.
3-я ступень: крыж на шыйнай стужцы; 150 руб. штогадовай пенсіі.
4-я ступень: крыж у пятліцы (гузікавым прарэзе мундзіра) ці на калодцы; 100 руб. штогадовай пенсіі.
Кіравала нашэння ступеняў ордэна Св. Уладзіміра (злева направа з 1-й па 4-ю)

Узнагароджанні

[правіць | правіць зыходнік]

У дзень заснавання ордэна яго кавалерамі сталі адразу 11 чалавек: Аляксандр Галіцын, Пётр Румянцаў, Рыгор Пацёмкін, Мікіта Панін, Рыгор Арлоў, Мікалай Рэпнін, Захар Чарнышоў, Іван Чарнышоў, Іван Бяцкі, Іван Шувалаў, Аляксандр Безбародка.

У 1783 годзе адным з першых быў удастоены вышэйшай 1-й ступені палкаводзец Аляксандр Сувораў, «за далучэнне розных кубанскіх народаў да Расійскай імперыі». Пра ўзнагароджанні ордэнам пасля 1917 г. гл. артыкул Дараванні тытулаў і ордэнаў Расійскай імперыі пасля 1917 года.

Мікалай II з ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ступені. Маст. Г. М. Манізер, 1905
Партрэт А. А. Захар'іна з ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ст. з бантам
Партрэт генерала Ф. А. Бароўскага з ордэнамі Св. Уладзіміра 3-й ст. і Св. Георгія 4-й ст. Маст. У. Л. Баравікоўскі, 1799

Зноскі

  1. Владимира святого орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Лозовский Е.В.. Орден Святого Владимира (руск.). Сайт «Награды императорской России 1702—1917 гг.». Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 29 снежня 2012.
  3. Орден Святого Равноапостольного князя Владимира (руск.). Сайт «Награды императорской России 1702—1917 гг.». Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 29 снежня 2012.
  4. Полное собранiе законовъ Россiйской Имперiи, собрание II. — Санкт-Петербург, 1856. — Т. 30(1). — С. 333-335. № 29312