Перайсці да зместу

Ордэн караля Абдэль Азіза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн караля Абдэль Азіза
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва араб. وسام عبد العزيز آل سعود‎‎
Краіна
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 20 сакавіка 1971
Статус уручаецца
Малодшая Ордэн караля Фейсала
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Абдэль Азіза ібн Сауда — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі за грамадзянскія заслугі.

Пра стварэнне ордэна ў гонар першага караля Саудаўскай Аравіі Абдэль Азіза ібн Сауда было абвешчана 20 сакавіка 1971 года. Гэтым жа указам быў заснаваны вышэйшы ордэн Бадра.

Першае ўзнагароджанне ордэнам Абдэль Азіза адбылося ў 1976 годзе.

Ордэнам ўзнагароджваюцца падданыя Саудаўскай Аравіі, а таксама замежнікі за заслугі перад дзяржавай і кіруючай дынастыяй. Узнагароджанне падданых Саудаўскай Аравіі адбываецца строга ад ніжэйшай ступені да вышэйшай, пры гэтым наступнае ўзнагароджанне не можа адбывацца менш чым праз пяць гадоў.

  • Ланцуг ордэна — вышэйшая ступень. Уручаецца кіраўнікам замежных дзяржаў немусульманскага свету.
  • Вялікая стужка — 1 клас. Інсігніі складаюцца з залатога знака на шырокай празплечнай стужцы, залатой зоркі ордэна на левым баку грудзей.
  • 2 клас. Залаты знак на шырокай празплечнай стужцы зваротных колераў, залатая зорка на левым баку грудзей.
  • 3 клас. Срэбраны знак на шыйнай стужцы і залатая зорка на левым баку грудзей.
  • 4 клас. Срэбны знак на шыйнай стужцы і срэбная зорка на левым баку грудзей.
  • 5 клас. Срэбраны знак на шыйнай стужцы.
  • 6 клас. Срэбраны знак на нагруднай стужцы з разеткай.
  • 7 клас. Сэбраны знак на нагруднай стужцы.
Ордэнскія планкі
Кавалер 1 класа
Кавалер 2 класа
Кавалер 3 класа
Кавалер 4 класа
Кавалер 5 класа
Кавалер 6 класа
Кавалер 7 класа

Знак ордэна — залатая сяміпрамянёвая зорка, прамяні якой завостраныя і пакрытыя белай эмаллю. Паміж прамянямі залатыя лаўровыя галіны. На зорку накладзены сяміграннік белай і зялёнай эмалі з круглым медальёнам ўнутры. У медальёне надпіс на арабскай мове. Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе паўмесяца рагамі ўверх, двух шабляў, абцяжараных пальмавымі галінамі, падвешваецца да ордэнскай стужцы.

Зорка ордэна аналагічная знаку, але без пераходнага звяна.

Стужка ордэна зялёнага колеру з залатымі палоскамі, адлеглымі ад краю (для ордэна 2 класа — зваротных колераў).