Оршанский вестник

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Оршанский вестник»
Тып газета

«Оршанский вестник» — штодзённая грамадска-палітычная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з лютага 1915 па красавік 1918 года ў Оршы на рускай мове.

Газета асвятляла ўнутранае і міжнароднае становішча краіны, падзеі на франтах 1-й сусветнай вайны. Прыхільна сустрэла Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г., агітавала за падтрымку Часовага ўрада, скліканне Устаноўчага сходу і вайну да пераможнага канца. Выступіла супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Інфармавала пра беларускі нацыянальны рух, выступленне ў Оршы Першага таварыства беларускай драмы і камедыі (паведамленні «Сярод беларусаў», «Беларускія спектаклі» і інш.). Друкавала лірычныя і прыродаапісальныя вершы, апавяданні і нарысы мясцовых аўтараў.

Выйшла 1040 нумароў.