Оскар Міхайлавіч Галай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Міхайлавіч Галай
Дата нараджэння 11 красавіка 1889(1889-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1963
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
IMDb ID 11478779

Оскар Міхайлавіч Галай (11 красавіка 1889, г. Ваўкавыск — 1963) — кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе скончыў Брэст-Літоўскае камерцыйнае вучылішча. У 1909—1910 гадах працаваў тэатральным дэкаратарам. У 1913 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча Літаратурна-мастацкага таварыства (рэжысёрскае аддзяленьне) і працаваў памочнікам рэжысёра на кінафабрыцы Бахаравай. У 1913—1914 гадах навучаўся ў Парыжскай Акадэміі мастацтваў. У 1915—1926 гадах служыў у войску і адначасова працаваў рэжысёрам шэрагу тэатраў і кіраўніком мастацкіх гурткоў.

У 1926—1929 гадах — рэжысёр фабрыкі «Совкино» у Ленінградзе, у 1930—1933 гадах — «Союзкино». Першыя фільмы зняў у тандэме з аператарам М. А. Гальперам. У 1933—1946 гадах — рэжысёр кінастудыі «Лентехфильм», з 1946 года на студыі «Леннаучфильм».

Рэжысёр шматлікіх навукова-папулярных фільмаў[1].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1928 — Жалезны конь (пра механізацыю сялянскай працы на вёсцы)
  • 1928 — Касая лінія (аб барацьбе з п’янствам і прагуламі у працоўным побыце)
  • 1929 — Бунт бабуль (аб пераадоленні нацыянальнай розні)
  • 1930 — Тварам да твара (іншая назва «Камандзір снягоў» — пра шкодніцкую дзейнасць былога белагвардзейца на пасадзе тэхнічнага дырэктара трэста па нарыхтоўцы пушніны)
  • 1931 — Сакрэт (аб імкненні завадской моладзі рацыяналізаваць вытворчасць)

Зноскі