Ваўкавыскі павет (Расійская імперыя)
Выгляд
Ваўкавыскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Ваўкавыск | ||
Дата ўтварэння | 1795 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 148,7 тыс., (1 897) | ||
Плошча | 3,8 тыс. | ||
Ваўкавыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.
Утвораны пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795.
Уваходзіў у склад Слонімскай, Літоўскай, а з 1801 — Гродзенскай губерні. Павятовы цэнтр — горад Ваўкавыск. Плошча павета 3413,2 кв. вярсты, насельніцтва 149 678 чал. (1897).
У 1921 г. Ваўкавыскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Ваўкавыскі павет.
Воласці
[правіць | правіць зыходнік]У склад Ваўкавыскага павета ўваходзіла 25 валасцей:
- Баярская
- Біскупцоўская
- Вільчукоўская
- Вярэйкаўская
- Гарнастаеўская
- Дабравольская
- Зэльвенская
- Зэльзінская
- Ізабелінская
- Крамяніцкая
- Лыскоўская
- Мыжэрыцкая
- Мсцібаўская
- Падароская
- Поразаўская
- Пянюгаўская
- Пяскоўская
- Роская
- Самаравіцкая
- Свіслацкая
- тарачманоўская
- Тарнопальская
- Шылавіцкая
- Шымкоўская
- Юшкаўская
Пазней Вільчукоўская і Гарнастаеўская воласці перайменаваныя ў Свянтыцкую Ялуўскую.
Мястэчкі
[правіць | правіць зыходнік]У павеце трынаццаць мястэчак:
- Зэльва
- Ізабеліна
- Крамяніца
- Лапеніца
- Лыскаў (Лыскі)
- Малая Лапеніца
- Мсцібава
- Новы Двор
- Поразава
- Пяскі
- Рось
- Свіслач
- Ялуўка
Таксама 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных населеных пунктаў (1889).