Паваротны выключальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паваротны выключальнік
Трохпавярховы паваротны кулачковы (пакетны) выключальнік які дазваляе сінхронна кіраваць трыма рознымі электрычнымі ланцугамі

Паваротны выключальнік (кулачковы пераключальнік, англ.: rotary switch) - гэта выключальнік (пераключальнік), які прыводзіцца ў дзеянне паваротам прываднага элемента пальцамі ці кісцю рукі чалавека-аператара і які мае два фіксаваных палажэнні рухомай сістэмы.[1] Іх часта выбіраюць, калі патрабуецца больш за 2 пазіцыі пераключэння, напрыклад, троххуткасныя вентылятары, электрычныя награвальнікі, электрычныя пліты і г.д.

Паваротны пераключальнік складаецца з паваротнага шпіндзеля маючага кантактны, рычага або спіцы якая выступае з яго паверхні, і "кулачка" з размешчаным на ім масівам клем, размешчаных па крузе вакол ротара. Паваротам рычага варочаецца шпіндзель замыкая кантакты на кулачку. Выключальнік шматслойны, што дазваляе выкарыстоўваць некалькі полюсаў; кожны слой эквівалентны аднаму полюсу. У якасці альтэрнатывы кручэнне можа быць абмежавана далямі (паловай; трацінай і г.д.) акружнасці, і тады кожны слой можа мець некалькі (два; тры і г.д.) полюсаў. Звычайна такі перамыкач мае механізм фіксацыі, таму ён іздае «пстрыкаючы гук» пры пераключэнні з аднаго актыўнага становішча ў іншае, і не спыняецца ў прамежкавых становішчах. Такім чынам, паваротны выключальнік забяспечвае большыя магчымасці пераключэння чым больш простыя выключальніккі або пераключальнікі.

Паваротныя перамыкачы выкарыстоўваліся ў якасці селектараў каналаў на тэлевізійных прыёмніках да пачатку 1970-х гадоў, у якасці селектараў дыяпазонаў на электрычным вымяральным абсталяванні, у якасці селектараў дыяпазонаў на шматдыяпазоных радыёпрыёмніках і г.д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Рубільнік

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ДАСТ 22613-77 Сістэма чалавек-машына.ВЫКЛЮЧАЛЬНІКІ І ПЕРАКЛЮЧАЛЬНІКІ ПАВАРОТНЫЯ. Агульныя эрганамічныя патрабаванні.

Зноскі

  1. ГОСТ 22613-77 Система человек-машина.ВЫКЛЮЧАТЕЛИ И ПЕРЕКЛЮЧАТЕЛИ ПОВОРОТНЫЕ. Общие эргономические требования.