Радыёпрыёмнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пераносны ўсехвалевы радыёпрыёмнік 1990-х гадоў

Радыёпрыёмнік (лац.: radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэння, ператварэння і выкарыстання энергіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частотна-селектыўныя электраланцугі (вагальныя контуры і электрафільтры(англ.) бел.) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных ваганняў, дэтэктар(англ.) бел., сродкі ўзнаўлення звестак (гучнагаварыцель і кінескоп). Часта канструкцыйна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам (магнітола).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць радыёпрыёмнікі наўпроставага ўзмацнення(англ.) бел. і супергетэрадзінныя(англ.) бел. (маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты), радыёвяшчальныя (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафесійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіравання(англ.) бел., радыёлакацыі(англ.) бел., радыёнавігацыі(англ.) бел. і радыётэлевымярэння(англ.) бел.), пераносныя і стацыянарныя[1].

Зноскі

  1. Анатоль Ткачэнка. Радыёпрыёмнік // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 234. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]