Павекі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расплюшчаныя павекі чалавека.
Павекі жако.

Павекі — скурныя зморшчыны вакол вачэй у пазваночных жывёл і чалавека. Павекі патрэбны для абароны вочнага яблыка ад знешніх пашкоджанняў, змочвання яго слёзнай вадкасцю, выдаляюць з вачэй староннія целы. У большасці жывёл ёсць парныя (верхняе і ніжняе) рухомыя павекі, у шэрагу акул, земнаводных, паўзуноў, птушак і некаторых млекакормячых ёсць таксама рухомае трэцяе павека — міргальная перапонка, у большасці сысуноў яна не мае мускулатуры і нерухомая, у прыматаў і чалавека рэдукаванае і ўтварае маладзіковую зморшчыну ва ўнутраным вуглу вока.

Павекі ў чалавека — верхняя і ніжняя скурныя рухомыя зморшчыны, пры змыканні яны закрываюць вочны яблык і абмяжоўваюць вочную шчыліну. Мяжа верхняга павека — паглыбленне паміж арбітай і вочным яблыкам; ніжняга — адасоблена ад шчакі слаба выяўленай баразёнкай. Павекі складаюцца са скуры, падскурнай клятчаткі, цягліцавага пласта, храстковай пласцінкі і кан’юнктывы. Скура павекаў тонкая, пераходзіць у кан’юнктыву па краі, дзе растуць вейкі і размешчаны вусці залоз. Павекі маюць добра развітую сетку крывяносных сасудаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]