Паводкі ў Эміліі-Раманьі (2023)

У маі 2023 года серыя паводак абрынулася на гарады Балоння, Чэзена, Фарлі, Равена і Рыміні і іх наваколлі ў італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья[1]. Першыя патопы адбыліся 2—3 мая і прывялі да гібелі 2 чалавек[2]. Яшчэ адна серыя паводак пачалася 16 мая. У выніку апошняй загінула па меншай меры чатырнаццаць чалавек і 50 000 былі вымушаны пакінуць свае дамы[3][4][5].
Бедства стала следствам таго, што за два тыдні выпала сямімесячная норма ападкаў, а гэта выклікала разліў 23 рэк па ўсім рэгіёне[6][7][8]. У некаторых раёнах амаль палова сярэднегадавой нормы ападкаў выпала ўсяго за 36 гадзін[9]. Больш за тое, адбылося прынамсі 300 апоўзняў, 43 гарады аказаліся закрануты паводкамі[10].
Дэпартамент грамадзянскай абароны краіны абвясціў у правінцыі найвышэйшы ўзровень небяспекі[6]. У выратавальных аперацыях па ўсім рэгіёне ўдзельнічалі, акрамя іншых людскіх рэсурсаў, члены Protezione Civile[11], італьянскага Чырвонага Крыжа[12][13] і розных узброеных і паліцэйскіх сіл, уключаючы італьянскую армію, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы і карабінераў[14][15].
Паводка стала самай магутнай у Італіі за апошнія 100 гадоў[10][16].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "'Catastrophic' Floods in Italy Leave 8 Dead and Thousands Homeless". The New York Times. 2023-05-17.
- ↑ Severe flooding in Italy kills 2; drought persists (англ.). AP NEWS (3 мая 2023).
- ↑ Crisi climatica, alluvione Emilia-Romagna: altre 5 vittime nel Ravennate. Lugo e Cervia allagate. In Regione 18mila case senza luce(нявызн.). Il Fatto Quotidiano (18 мая 2023).
- ↑ Maltempo in Emilia-Romagna, allerta rossa e scuole chiuse. Il 23 Cdm sull'emergenza, salgono a 9 le vittime - Cronaca (італ.). Agenzia ANSA (17 мая 2023).
- ↑ Grand Prix in Italy called off amid deadly flooding (англ.). Sky News.
- ↑ а б Число жертв непогоды в Италии достигло девяти человек . TACC.
- ↑ Alluvione in Emilia Romagna, il meteorologo: "Mai così in un secolo, è l'evento più grave: questa è la crisi del clima" (італ.). la Repubblica (17 мая 2023).
- ↑ Maltempo in Emilia Romagna, 9 morti. Una delle vittime trascinata per 20 chilometri. Diecimila evacuati, 23 fiumi esondati, 250 frane. Nuovo allarme a Ravenna: "Salite ai piani alti" (італ.). la Repubblica (17 мая 2023).
- ↑ "After Earthquakes and Drought, Floods Devastate Northern Italy". The New York Times. 2023-05-19.
- ↑ а б "Death toll mounts in Italy's worst flooding for 100 years". The Guardian. 2023-05-18.
- ↑ Priolo al prefetto: "Sorpresi dalla decisione di organizzare ugualmente il concerto" (італ.). Il Resto del Carlino. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Come aiutare le zone colpite dall'alluvione in Emilia-Romagna (італ.). Il Post (18 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Condé Nast. Come possiamo aiutare le persone colpite dall'alluvione in Emilia Romagna (італ.). Wired Italia (18 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Maltempo: Difesa in campo con oltre 1200 militari, 12 elicotteri e 55 natanti (італ.). www.difesa.it. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Redazione di Rainews. Romagna sommersa dal fango: 14 morti, si cercano dispersi. Anche domani allerta rossa e arancione (італ.). RaiNews (19 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Самое мощное за 100 лет наводнение в Италии: затоплен 41 город (руск.). Газета.ru (19 мая 2023).