Падмайстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падмайстар — непаўнапраўны член рамеснага цэха, памочнік майстра. Статус падмайстра атрымлівалі вучні, якія наймаліся да майстра і праходзілі ў яго курс навучання, сыны майстра. Пры выкананні пэўных патрабаванняў падмайстры пераводзіліся ў паўнапраўныя члены цэха — майстры. У XVII стагоддзі ў Гародні існавалі асобныя арганізацыі падмайстраў — кавалёў і кацельнікаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Падмайстар на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»