Пад’язычная костка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Gray186.png

Лацінская назва

os hyoideum

Каталогі

MeSH?

Пад'язычная костка (лац.: os hyoideum) — невялікая костка, мае форму падковы, залягае пад цягліцай языка.

Анатомія[правіць | правіць зыходнік]

Пад'язычная костка складаецца з цела і вялікіх і малых рагоў. Цела косткі мае форму пласціны, выпуклай спераду. Ад верхняга да ніжняга краю патаўшчаецца. Бакавыя краі цела злучаюцца з вялікімі рагамі пры дапамозе сустаўных паверхняў альбо кудзелістага або гіялінавага храстка. Вялікія рогі тонкія і доўгія з патаўшчэннямі на канцах, адыходзяць ад цела косткі па кірунку вонкі назад. Малыя рогі адыходзяць ад месца злучэння цела косткі з вялікімі рагамі. Часам могуць заставацца храстковымі. Іх канцы заключаны ў шыла-пад'язычны звязак, які часам змяшчае адну або некалькі маленькіх костачак.

Да малога рога пад'язычнай косткі прымацаваная храстковаглоткавая частка (лац.: pars chondropharyngea) сярэдні канстрыктар глоткі (лац.: constrictor pharyngis medius), а да вялікага рога, з якога — ражкова-глоткавая частка (лац.: pars ceratopharyngea) сярэдняга канстрыктара. Да пад'язычнай косткі мацуюцца некаторыя мышцы шыі.

Звязаная з лапаткава-пад'язычнай цягліцай.

У рэдкіх выпадках пашкоджанні гэтай косткі могуць прывесці да смерці.