Пажар у Яганэсбургу (2023)
31 жніўня 2023 года ў Цэнтральным дзелавым раёне ў паўднёваафрыканскім горадзе Яганэсбург у пяціпавярховым закінутым будынку на скрыжаванні вуліц Дэлверс і Альберт, які выкарыстоўваўся ў якасці неафіцыйнага жылля бяздомнымі, адбыўся пажар[1]. Інцыдэнт стаў адным з самых страшных пажараў у ПАР[2].
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак, дзе адбыўся пажар, знаходзіўся па адрасе Альберт-стрыт 80. Пабудаваны ў 1954 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся як офіс Дэпартамента па нееўрапейскіх справах Яганэсбурга і служыў прапускным пунктам для забеспячэння выканання законаў аб прапусках, якія кантралявалі перамяшчэнне чарнаскурых людзей у горадзе ў рамках сістэмы апартэіду[3]. З 1994 года ў будынку размяшчаўся жаночы прытулак[4]. Пазней тут была клініка. У 2019 годзе пабудову занялі сквотэры[5][6].
Здарэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пажар пачаўся каля 1:30 ночы[7]. У будынку знаходзілася прыкладна 400 чалавек[8]. Многія жыхары, ратуючыся, выскачылі з вокнаў будынка, некаторыя з іх не выжылі[9]. У выніку здарэння загінулі па меншай меры 73 чалавекі і яшчэ 52 пацярпелі[10][11][12][13]. Як заявіла член савета Мгчыні Тсваку, высокая колькасць ахвяр была абумоўлена тым, што перагародкі і вароты ўнутры будынка не дазволілі людзям выратавацца[14]. Акрамя таго, каля 300 чалавек (141 хатніх гаспадарак) апынуліся без даху над галавой[1].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Пожар в Йоханнесбурге: более 70 человек погибли в заброшенном здании . bbc.
- ↑ Maryam Zakir-Hussain , Maanya Sachdeva. Johannesburg fire – latest: Babies among 73 killed in one of the worst blazes in South Africa’s history (англ.). The Independent.
- ↑ Ball, James. 80 Albert Street – The nerve centre for controlling black people's lives during the early stages of apartheid . The Heritage Portal (11 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
- ↑ Pass Office now place of shelter . Brand South Africa (2 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
- ↑ City of Joburg shuts down a clinic due to a compromised building infrastructure . City of Johannesburg (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
- ↑ Dube, Lungile. MMC temporarily shuts down Albert Street Clinic . Alex News (29 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
- ↑ Hart, Robert (31 August 2023). "At Least 73 Killed In Johannesburg Fire, South African Officials Say". Forbes(англ.).
- ↑ Bartlett, Kate (1 September 2023). "With Johannesburg's building fire, the misery of gang-hijacked towers comes into focus"(англ.). NPR. Архівавана з арыгінала 1 September 2023. Праверана 1 September 2023.
- ↑ Bhengu, Cebelihle; Pheto, Belinda; Nqunjana, Alfonso (1 September 2023). "'We don't know how to help them': Residents of burnt building refuse help for fear of deportation". News24. Архівавана з арыгінала 1 September 2023. Праверана 1 September 2023.
- ↑ Carien du Plessis. Johannesburg apartment fire kills 73; building reported occupied by homeless . reuters.com. Reuters (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
- ↑ More than 60 dead as fire engulfs building in South Africa's Johannesburg (англ.). CNBC (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
- ↑ Sullivan, Helen (2023-08-31). "At least 63 killed as fire engulfs five-storey building in Johannesburg". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-08-31.
- ↑ Njilo, Nonkululeko. Johannesburg fire: At least 63 dead, 43 hurt in hijacked building (англ.). Daily Maverick (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
- ↑ "Joburg inner city building fire claims at least 73 lives". Central News South Africa [англійская]. 31 August 2023.