Пажар у бальніцы Чанфэн (2023)
18 красавіка 2023 года ў 04:57 ва ўсходнім крыле стацыянарнага аддзялення бальніцы Чанфэн (Пекін, Кітай) успыхнуў пажар[1]. Людзі шукалі паратунку, седзячы на кандыцыянерах і саскокваючы з прасцінаў, якія звісалі з вокнаў[2][3]. Да бальніцы накіравалі адразу некалькі пажарных падраздзяленняў, у тым ліку пажарна-выратавальны атрад раёна Фэнтай, дэпартамент грамадскай бяспекі, санітарная служба і ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях[4]. У 05:33, калі агонь ліквідавалі, было налічана не менш за 29 чалавек загінулымі[5][6]. Семдзесят адзін пацыент з Чанфэн пераведзены ў іншую медустанову[7].
Папярэдняе расследаванне паказвае на тое, што пажар узнік у выніку рамонтных работ[6].
Член Палітбюро КПК і партыйны сакратар Пекіна Інь Лі наведаў месца трагедыі і заявіў, што ўлады будуць пераследваць адказных[8]. Хутка сілавікі затрымалі 12 чалавек, у тым ліку дырэктара бальніцы і яго намесніка, а таксама кіраўніка фірмы, якая праводзіла рамонт[6]. Сваякі пацыентаў скардзіліся на затрымкі сувязі, кажучы, што яны даведаліся пра пажар толькі са СМІ і што ім спатрэбілася шмат гадзін, каб даведацца, ці выжылі іх родныя[6].
Зноскі
- ↑ Chang, Wayne. Hospital fire in Beijing kills at least 21 people (англ.). CNN (18 красавіка 2023).
- ↑ 21 dead in Beijing hospital fire, dozens evacuated (англ.). AP NEWS (18 красавіка 2023).
- ↑ "Video: Video Shows People Escaping Deadly Fire at Beijing Hospital". The New York Times [амерыканская англійская]. 2023-04-18.
- ↑ 新京报 - 好新闻,无止境 . www.bjnews.com.cn.
- ↑ "Fire kills 21 in a Beijing hospital - Beijing Daily". Reuters [англійская]. 2023-04-18.
- ↑ а б в г "Beijing: Twelve held after Beijing hospital fire kills 29". BBC News [англійская]. 2023-04-19.
- ↑ 21 dead in Beijing hospital fire, dozens evacuated (англ.). ABC News.
- ↑ Buckley, Chris (2023-04-18). "At Least 21 Dead After Fire at Beijing Hospital". The New York Times [амерыканская англійская].