Пазнаньскія пратэсты (1956)
| Пазнаньскія пратэсты 1956 | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
| | |||
| Дата | 28–30 чэрвеня 1956 года | ||
| Месца | Познань, Польская Народная Рэспубліка | ||
| Вынік | Перамога дзяржаўных ваенных; пачатак польскага кастрычніка | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Пазна́ньскія пратэсты 1956, таксама вядомыя як Пазнаньскае паўстанне 1956 альбо Пазнаньскі чэрвень (польск.: Poznański Czerwiec) — першыя з некалькіх масавых пратэстаў супраць урада Польскай Народнай Рэспублікі. Дэманстрацыя рабочых, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы, пачалася 26 чэрвеня 1956 года ў Познані на заводзе Цэгельскага і была сустрэнута жорсткім супрацівам.
Натоўп колькасцю каля 100 тысяч чалавек сабраўся ў цэнтры горада, недалёка ад будынка Міністэрства грамадскай бяспекі. Каля 400 танкаў і 10 тысяч салдат Народнай арміі Польшчы і Корпуса ўнутранай бяспекі пад камандаваннем польска-савецкага генерала Станіслава Паплаўскага былі накіраваныя на задушэнне пратэстаў, у выніку чаго быў адкрыты агонь супраць пратэстоўцаў.
Колькасць загінулых, паводле розных дадзеных, склала ад 57 да больш, чым 100 чалавек, у тым ліку 13-гадовы хлопчык Ромэк Стшалкоўскі. Сотні людзей былі паранены. Пазнаньскія пратэсты былі важнай вяхой на шляху да ўстаноўкі менш залежнага ад СССР урада ў Польшчы ў кастрычніку.