Пайкс-Пік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пайкс-Пік?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 302 м
Размяшчэнне
38°50′26″ пн. ш. 105°02′39″ з. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пайкс-Пік (англ.: Pikes Peak) — гара ў цэнтральнай вобласці ЗША, у штаце Каларада, у ланцугу Скалістых гор. Размешчана за 16 км на захад ад Каларада-Спрынгс. Самая паўднёвая вяршыня адгор’я Фронт-Рэндж, паднімаецца ў Паўднёвым Парку на вышыню 4301 метр над узроўнем мора. Пайкс-Пік названы ў гонар даследчыка Зебулона Пайка і з’яўляецца Нацыянальным гістарычным помнікам.

Пайкс-Пік складзены характэрным ружовым гранітам, які так і называецца граніт Пайкс Пік. Колер яго абумоўлены вялікай колькасцю палявога шпата. Тут знаходзіцца адна з найважнейшых метэаралагічных станцый ЗША. У 1899 годзе Пайкс-Пік стаў месцам для эксперыментаў, якія праводзіў электратэхнік, вынаходнік Нікола Тэсла.