Палац Агінскіх (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Агінскіх
Oginskių rūmai
54°40′36″ пн. ш. 25°17′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Map

Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры XVIII ст. у Вільнюсе. Знаходзіцца ў Старым Горадзе, паміж вуліцамі Конскай і Рудніцкай, па адрасе вуліца Конская, 5. Твор архітэктуры барока і класіцызму. Аб'ект Рэгістра культурных каштоўнасцей Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XVIIXVIII стагоддзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніц. У першай палове XVIII ст. Ігнацій Агінскі (1698—1775) збудаваў вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем.

Пазней будынкі рэканструявалі ў стылі класіцызму: фасад з боку Конскай вуліцы — архітэктар Ян Хаўтынг, фасад з боку Рудніцкай вуліцы — Тамаш Русэль. У сярэдзіне XIX ст. комплекс дапоўнілі жылым будынкам. У другой палове XIX ст. ў залы палаца праходзілі шляхецкія сходы, балі і канцэрты.

У міжваенны перыяд у будынках размяшчаліся яўрэйская гімназія, майстэрні, абутковая фабрыка, гандлёвыя крамы, кватэры. У Другую сусветную вайну ў частцы будынкаў палаца дзейнічаў тэатр вільнюскага гета.

Пасля вайны ў палацы некаторы час размяшчаўся дом культуры міліцыі. У 1972—1982 гадах галоўны будынак ансамбля прыстасавалі пад лялечны тэатр «Леле» і Моладзевы тэатр[1].

Зноскі

  1. Levandauskas V. Oginskių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. С. 99—101.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]