Лакенскі палац
| Славутасць | |
| Лакенскі палац | |
|---|---|
| | |
| 50°53′11″ пн. ш. 4°21′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Шарль дэ Ваі[d][2], Louis Montoyer[d][2], Antoine Payen the Elder[d][2], Gilles-Lambert Godecharle[d][2], Альфонс Бала[d][2] і Charles Girault[d][2] |
| Дата заснавання | 1782 |
Палац Лакен (фр.: Château de Laeken, нідэрл.: Kasteel van Laken) — палац-рэзідэнцыя бельгійскай каралеўскай фаміліі ў брусельскім раёне Лакен.
Палац Лакен знаходзіцца на поўначы бельгійскай сталіцы. Быў пабудаваны ў 1781—1785 гадах па загаду Альберта Саксэн-Тэшынскага, штатгальтара Аўстрыйскіх Нідэрландаў у стылі класіцызму. Раскошныя інтэр’еры палаца ствараліся самымі раскошнымі майстрамі, такімі як Жан Жазеф Шапюі.
З 1815 па 1830 год, падчас існавання Злучанага каралеўства Нідэрланды, палац Лакен быў адной з рэзідэнцый караля Нідэрландаў.
Пасля бельгійскай рэвалюцыі і здабыцця Бельгіяй незалежнасці ён становіцца рэзідэнцыяй бельгійскага караля Леапольда I. Сын Леапольда I, Леапольд II, пашырыў палац і прылеглы парк, а таксама пабудаваў знакамітыя паркавыя аранжарэі Лакена.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лакенскі палац
