Палац Ла-Манеда
Палац «Ла-Манеда» (ісп.: Palacio de La Moneda) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Чылі, размешчаная ў Сант’яга. У будынку знаходзяцца таксама міністэрства ўнутраных спраў і сакратарыяты прэзідэнта і ўрада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палац быў пабудаваны іспанскай каланіяльнай адміністрацыяй Чылі ў 1784—1805 гадах па праекце італьянскага эмігранта Хаакіна Таескі ў стылі класіцызму як будынак манетнага двара, які размяшчаўся ў будынку ў 1814—1929 гадах і даў яму назву. У 1845 годзе прэзідэнт Мануэль Бульнес зрабіў яго таксама рэзідэнцыяй прэзідэнта і ўрада, а ў 1930 годзе ў перыяд праўлення Габрыэля Гансалеса Відэлы палац стаў афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Чылі, а да 1958 года — і месцам яго пражывання. У тым жа годзе перад палацам была адкрыта Плошча Канстытуцыі.
11 верасня 1973 года палац, дзе знаходзіўся прэзідэнт Сальвадор Альендэ, быў часткова разбураны ў ходзе штурму падчас ваеннага перавароту, аднак да 11 сакавіка 1981 года адноўлены, хоць некаторыя сляды куль былі захаваныя. Акрамя гэтага, па распараджэнні Піначэта пад будынкам быў пабудаваны бункер.
У 2003 годзе прэзідэнт Рыкарда Лагас адкрыў палац для наведвання турыстамі. У 2006 годзе перад яго паўднёвым фасадам з’явілася плошча Грамадзян, на якой быў узведзены культурны цэнтр палаца і ўсталяваны помнік прэзідэнту Артура Алесандры.