Артура Алесандры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артура Алесандры
ісп.: Arturo Fortunato Alessandri Palma
прэзідэнт Чылі
23 снежня 1920 — 12 верасня 1924
Папярэднік Хуан Луіс Санфуэнтэс[d]
Пераемнік Luis Altamirano[d]
прэзідэнт Чылі
12 сакавіка 1925 — 1 кастрычніка 1925
Папярэднік Emilio Bello Codesido[d]
Пераемнік Luis Barros Borgoño[d]
прэзідэнт Чылі
24 снежня 1932 — 24 снежня 1938
Папярэднік Juan Esteban Montero[d]
Пераемнік Pedro Aguirre Cerda[d]
міністр унутраных спраў Чылі[d]
22 красавіка 1918 — 6 верасня 1918
Папярэднік Domingo Amunátegui Solar[d]
Chilean Minister of Finance[d]
16 чэрвеня 1913 — 17 лістапада 1913

Нараджэнне 20 снежня 1868(1868-12-20)[1][2]
Смерць 24 жніўня 1950(1950-08-24)[3] (81 год)
Месца пахавання
Жонка Rosa Ester Rodríguez Velasco[d]
Дзеці Arturo Alessandri Rodríguez[d], Хорхэ Алясандры Радрыгес, Fernando Alessandri[d], Hernán Alessandri[d] і Eduardo Alessandri Rodríguez[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, бібліятэкар
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Данеброг Grand Cross of the Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of Naval Merit with white badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артура Фартуната Алесандры Пальма (ісп.: Arturo Fortunato Alessandri Palma, 20 снежня 1868, Лангаві, Чылі — 24 жніўня 1950, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з лідараў Ліберальнай партыі, 18-ы і 22-ы прэзідэнт Чылі з 23 снежня 1920 па 1 кастрычнiка 1925 (з перапынкам 1924) і з 24 снежня 1932 па 24 снежня 1937 года.

У 1893 годзе скончыў юрыдычны факультэт сталічнага ўніверсітэта. З 1897 па 1915 год быў дэпутатам Нацыянальнага Кангрэсу, у 19151931 — сенатарам. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў: у 1908 — міністр прамысловасці і грамадскіх работ, у 1913 — міністр фінансаў, у 1918 — прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў.

У 1920 годзе Алесандра перамог на прэзідэнцкіх выбарах як кандыдат ад ліберальнай кааліцыі, якая прадстаўляла інтарэсы сярэдняга класа і рабочых. Пры ім у краіне былі праведзены некаторыя дэмакратычныя рэформы, у тым ліку 8-гадзінны працоўны дзень і абавязковае сацыяльнае страхаванне; была прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла асноўныя дэмакратычныя свабоды, царква была аддзеленая ад дзяржавы.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Arturo Alessandri Palma // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 230. — 576 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]