Палац міру і згоды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Палац міру і згоды
Stamp of Kazakhstan 516.jpg
51°07′23,26″ пн. ш. 71°27′48,78″ у. д.HGЯO
Краіна Казахстан
Горад Астана
Архітэктурны стыль постмадэрнізм[d]
Архітэктар Foster + Partners[d]
Дата заснавання 1 верасня 2006

Палац міру і згоды — піраміда, створаная архітэктарам сэрам Норманам Фостэрам ў Астане, сталіцы Казахстана адмыслова для правядзення Кангрэса лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Піраміда — цэнтр рэлігіязнаўства і верацярпімасці, які змяшчае канцэртную залу на 1500 месцаў.

Будаўніцтва піраміды завяршылася ў 2006 годзе, канцэртная зала была адкрыта Мантсерат Кабалье. У аснове - квадрат з бокам 61,80339887 метра, вышыня - таксама 61,80339887 метра, што адпавядае прынцыпам «Залатога сячэння Фібаначы».

Палац міру і згоды - адна са славутасцяў сталіцы. Піраміда задумвалася як сімвал яднання розных рэлігій, этнасаў і культур, адкрытасці народа і дзяржавы ўсяму свету. Ідэя стварэння гэтага будынка належала прэзідэнту Казахстана Н. А. Назарбаеву і была прадстаўлена ім на першым З'ездзе сусветных і традыцыйна-нацыянальных рэлігій, які праходзіў 23-24 верасня 2003 года ў Астане. У 2006 годзе Палац міру і згоды прыняў дэлегатаў і ўдзельнікаў другога з'езду.

Будынак піраміды пабудаваны турэцкай будаўнічай кампаніяй «Сембол Іншаат». Плошча піраміды - 28 тыс. кв.м., вышыня - 62 метра, аснова 62х62 кв. м. У палацы знаходзяцца канферэнц-залы і выставачныя зоны, мастацкія галерэі і прэзентацыйныя комплексы.

Канцэртна-оперная зала абсталявана найноўшым абсталяваннем, умяшчальнасць залы 1350 гледачоў, працуюць 25 грымёрак. Інтэр'ер залы ў бардовай-залатых танах, з вакном-сонцам уверсе. Сцэна з аркестравай ямай на 80 чалавек і глыбінёй 2,8 метра разлічана на пастаноўкі рознага ўзроўню.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Піраміда падобная на масонскае бажаство "Усёвідушчае Вока", якое таксама маецца на 1$ купюры ЗША і Вялікага друку ЗША

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]