Палермскі камень
Выгляд


Палермскі камень – фрагмент аднаго з самых старажытных летапісаў егіпецкіх цароў, якія дайшлі да нас. Надпіс быў створан пры V дынастыі (25 ст. да н.э.) на пліце з дыярыту (каля 200х60 см.). Захаваліся толькі абломак (45,5х25 см.), змешчаны з 1877 г. у музеі ў г. Палерма (Італія), і некалькі нязначных кавалкаў – у музеях Каіра і Лондана. Летапіс ахоплівае перыяд у 6 – 7 стагоддзяў, пачынаючы з дадынастычных цароў. Складалі яго, відавочна, па дакументах; помнік з'яўляецца найважнейшай крыніцай па храналогіі эпохі Старога Царства, змяшчае каштоўныя звесткі пра эканамічную, ваенную і рэлігійную палітыку фараонаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- O’Mara P.F. The Palermo stone and the archaic kings of Egypt / Patrick F. O’Mara. – La Canada, Calif.: Paulette Pub. Co., c1979. – XVI, 208 p.: ill.
- Schöfer, H. Ein Bruchstück altägyptischer Annalen. – Berlin, 1902.
- Wilkinson, T.A.H. Royal annals of ancient Egypt : the Palermo stone and its associated fragments / Toby A.H. Wilkinson. London – New York: Kegan Paul International – Distributed by Columbia University Press, 2000. – 287 p., [11] p. of plates : ill.
- Хрестоматия по истории Древнего Востока. – М., 1963. – С. 14 – 26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фотаздымкі Палермскага каменя і іншых летапісных фрагментаў Старога Царства
- Бібліяграфія расійскіх работ аб Палермскім камені
![]() |
Палермскі камень на Вікісховішчы |
---|