Палетка Нармера
Палетка Нармера | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | каля XXXI стагоддзе да н.э.[1] |
![]() Палетка Нармера. Адваротны і вонкавы бакі. | |
Назва | англ.: Palette of Narmer[1] |
Культура | культура Старажытнага Егіпта[d][2] |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Стваральнік твора | невядома[1] |
Заказчык | Нармер |
Матэрыял | Граўвака |
Адлюстроўвае | Нармер |
Захоўваецца ў калекцыі ў | Каірскі егіпецкі музей[3] |
Эпоха | Ранняе царства, First Dynasty of Egypt[d] і Predynastic Period of Egypt[d][2] |
Дата адкрыцця | 1898 |
Месца выяўлення | Temple of Hierakonpolis[d] |
Шырыня | 42 см[3] |
Вышыня | 64 см[3] |
Таўшчыня | 6,5 см |
![]() |
«Пліта фараона Нармера» — найбольш вядомая палетка Дадынастычнага перыяду (каля 3000 г. да н.э.) ў Старажытным Егіпце.
Вышыня 64 см. У змешчаных на ёй рэльефах расказваецца аб аб’яднанні тэрыторый Паўночнага (Ніжняга) і Паўднёвага (Верхняга) Егіпта. Помнік створаны ў выглядзе своеасаблівай пераможнай стэлы. Верхні рэгістр абодвух бакоў палеткі вырашаны аднолькава. Па краях размешчаны два стылізаваных чалавечых твары з рагамі, якія з’яўляюцца сімвалам багіні неба Хатор. Ніжэй выявы падаюцца гарызантальнымі палосамі ў некалькі радоў, дзе адзін эпізод ідзе ўслед за другім, ствараючы ўражанне апавядання.
Галоўнае месца ў рэльефах займае асоба фараона. Яго выява паказваецца значна большай у параўнанні з астатнімі і вызначаецца велічнасцю і манументальнасцю. Галава і ногі цара, адпаведна канону, выяўляюцца ў профіль, а тулава — у фас. Гэта дазволіла невядомаму майстру перадаць адчуванне руху, дынамікі, рашучасці, стварыць выразны вобраз уладара. Яго трактоўка разам з іншымі сюжэтамі, змешчанымі на пліце, надае твору выгляд кнігі. «Пліта фараона Нармера» сведчыць пра ўжо сфарміраваныя ў Дадынастычны перыяд кананічныя выяўленчыя прыёмы, аб іх магчымасці ўвасабляць складаную і мнагастайную рэчаіснасць.
Зноскі
- ↑ а б в г Make Lists, Not War — 2013.
- ↑ а б Make Lists, Not War — 2013. Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ а б в The Global Egyptian Museum | JE 32169 Праверана 24 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
- Stan Hendrickx, Narmer Palette Bibliography Архівавана 23 верасня 2017., 2017
- Narmer Catalog (Narmer Palette) Архівавана 22 верасня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палетка Нармера