Паліцыя Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліцыя Польшчы
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 10 мая 1990[1]
Папярэдняе ведамства Milicja Obywatelska[d]
Вышэйшае ведамства Ministry of Interior and Administration[d]
Штаб-кватэра
Колькасць супрацоўнікаў
  • 24 674 чал. (1 кастрычніка 2019)[2]
Сайт policja.pl

Паліцыя Польшчы (польск.: Policja) — складовая частка сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Кіруючы орган — Галоўная камендатура, кіраўнік — Галоўны камендант.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема паліцыі.

У 1919 годзе, з аднаўленнем дзяржаўнай незалежнасці Польскай Рэспублікі, у ёй была ўстаноўлена цэнтралізаваная форма праўлення. У падпарадкаванні новага ўрада былі сфарміраваны новыя нацыянальныя паліцэйскія сілы; гэта Польская Дзяржаўная паліцыя, якая існавала ў якасці асноўнага праваахоўнага органа для ўсёй краіны аж да пачатку Другой сусветнай вайны. У міжваенны перыяд шэраг ключавых функцый праваахоўнай дзейнасці былі дэлегаваныя іншым структурам, напрыклад, памежнікам.

З заканчэннем Другой сусветнай вайны новы камуністычны ўрад вырашыў радыкальна змяніць структуру паліцыі ў Польшчы. Праваахоўны орган быў перайменаваны ў Milicja Obywatelska (грамадзянская міліцыя). Назва павінна была адлюстроўваць змену ролі паліцыі ў грамадстве.

Пасля падзення камуністычнага рэжыму, у 1991 годзе, праваахоўная сістэма была зноў рэфармавана, на гэты раз адрадзіўшы даваенную назву «Policja» і, хоць і з некаторымі нязначнымі зменамі, агульную сістэму праваахоўных органаў.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя музыканты, графіцісты і хуліганы, незадаволеныя польскай паліцыяй, выкарыстоўваюць у яе дачыненні вульгарызмы HWDP і JP[3][4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://www.info.policja.pl/inf/historia/policja-w-iii-rp/policja-w-iii-rzeczypo/67621,Policja-w-III-Rzeczypospolitej-19902010.html Праверана 10 жніўня 2018.
  2. 01.10.2019 – Stan kadrowy Праверана 3 снежня 2019.
  3. Police warned about Polish pranksters (англ.). Daily Star (13 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2019.
  4. Litery niewinne (польск.). Nowiny – Tygodnik Regionalny (20 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2007. Праверана 6 кастрычніка 2019.