Пансан
Пансан | |
---|---|
Нараджэнне | III стагоддзе |
Смерць | 300 |
Бацька | Сачхон |
Пансан (кар. 봉상, 烽上 пам. 300) — карэйскі ван, чатырнаццаты кіраўнік дзяржавы Кагуро перыяду Трох дзяржаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў старэйшым сынам вана Сачхона[1]. З юнацкіх гадоў меў рэпутацыю напышлівага, зайздроснага і распуснага чалавека. Адразу пасля каранацыі Пансан загадаў забіць свайго дзядзьку, абвінаваціўшы яго ў здрадзе[1].
У 293 годзе ў Кагуро ўварваліся плямёны сяньбі. Пансан схаваўся ў гарах, а супраць сяньбі выступіў кіраўнік поўначы Ко Но-джа і атрымаў перамогу над захопнікамі, за што быў узнагароджаны ванам[1].
У 296 годзе адбыўся моцны мароз і град, якія вынішчылі ўраджай, аднак кароль, нягледзячы на шматлікія скаргі народа, працягваў рэканструкцыю ўласнага палаца[2].
У наступным месяцы ван абвінаваціў у змове свайго малодшага брата і прымусіў яго здзейсніць самагубства. Зрэшты сын апошняга, будучы ван Мічхон , здолеў збегчы і выратаваць сваё жыццё.
Урэшце, у 300 годзе міністры вана арганізавалі пераварот, зрынулі і прымусілі здзейсніць самагубства Пансана і двух яго сыноў, а трон заняў яго пляменнік Мічхон[3].
Зноскі
- ↑ а б в King Bongsang . KBS Radio. KBS. Архівавана з першакрыніцы 12 квітня 2018. Праверана 8 мая 2020.
- ↑ p'yŏn, Paeksanhakhoe (2005). Koguryŏsa yŏn'guŭi chemunje. Seoul: Paeksan charyowŏn. p. 204. ISBN 9788988435724. Праверана 2020-05-08.
- ↑ Kim, Bushik (1145). Samguk Sagi. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2015. Праверана 24 ліпеня 2023. 助利知王之不悛, 退與羣臣, 謀廢之