Пан (міфалогія)

Пан (стар.-грэч.: Πάν) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі першапачаткова бог лясоў і статкаў, апякун пастухоў і паляўнічых, пазней — апякун усёй прыроды.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Паводле гамераўскіх гімнаў, Пан лічыцца сынам Гермеса і дачкі Дрыёпа.
Па іншай версіі, сын Гермеса і Арсіноі. Паводле іншага падання, сын Зеўса і Гібрыс, навучыў Апалона мастацтву прадракання, або Зеўса ад Фімбрыды, ці ад Айнеіды. Паводле Эпіменіда, сын Зеўса ад Каліста і блізнюк Аркада.
Ёсць версія, што Пан - сын Гермеса і Пенелопы, які нарадзіўся ў Манцінее ў Аркадзіі.
Паводле Дурыда, ён нарадзіўся ў Пенелопы ад яе сужыцця з усімі жаніхамі. Паводле Еўфарыёна, сын Пенелопы і Апалона.
Паводле Арэфы з Тэгеі, сын Эфіра ад Эноі.
Паводле Дыдымарха, сын Геі. Паводле Апаладора Афінскага, наогул не меў бацькоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пан (міфалогія)