Дафніс

Дафніс і Хлоя
Дафніс (стар.-грэч.: Δάφνις, ад δάφνη «лаўр») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сіцылійскі пастух незвычайнай прыгажосці, стваральнік пастушыных песень, якія выконваліся ў суправаджэнні флейты. Сын Гермеса і адной з німф, якая пакінула сына пры нараджэнні. Па адной версіі міфа, Дафніс, аслеплены сваёй каханай за тое, што не стрымаў клятву вернасці, кінуўся са скалы ў мора (ці быў ператвораны ў скалу); па іншай — памёр ад безнадзейнай любові. Міф пра Дафніса выкарыстоўваўся ў антычнай літаратуры (Феакрыт, Вергілій, Лонг) і ў букалічнай паэзіі 17-18 стст.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дафніс