Перайсці да зместу

Чырвоная Зорка (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоная Зорка
Тып філіял
Заснаванне 1886
Краіна Беларусь, Віцебская вобласць, Чашнікі, вул. Гагарына, 20
Ключавыя постаці Дырэктар Аляксандр Свіловіч
Галіна папяровая прамысловасць
Прадукцыя папера, кардон
Матчына кампанія Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат
Сайт 1886red-star.by

Папяро́вая фа́брыка «Чырвоная Зорка» — прадпрыемства ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці, філіял ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», уваходзіць у холдынг «Беларускія шпалеры»[1].

У 1886 годзе памешчык Валатковіч адкрыў у Чашніках кардонную фабрыку «Скіна», якая мела дзве тэчкавыя машыны. Да развалу Расійскай імперыі былі ўсталяваны яшчэ тры папераробныя машыны. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў фабрыка была зруйнавана. У 1918 годзе рэшткі абсталявання перададзены дзяржаве і пачалося аднаўленне фабрыкі. У 1923 годзе прысвоенае званне «Чырвоная Зорка».

У час Вялікай Айчыннай вайны фабрыка зноў знішчана. У 1944 пачалося аднаўленне, і ў 1945 выйшла першая папяровая прадукцыя. У 1950 дзейнічалі 3 папераробныя машыны, магутнасць дасягнула 7000 тон прадукцыі ў год.

У 1959 годзе пачалася мадэрнізацыя фабрыкі. У 1970-я ўведзеныя ў лад дзве новыя папераробныя машыны.

30 снежня 1993 фабрыка пераўтвораная ў ААТ «Чырвоная Зорка» (з 20 жніўня 1999 — ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“»). У 1993 адкрыты цэх па вытворчасці водараспушчальных фарбаў. 27 снежня 2011 года фабрыка далучана да ААТ «Светлагорскі ЦКК».

  • Папера і кардон — 30 000 тон/год
  • Гофракардон — 36 млк м²/год
  • Гофраскрыня — 4 млн шт/год
  • Фарба водна-дысперсійная на акрылавай аснове — 7 тыс. тон/год
  • Папяровыя мяхі — 4 млн шт/год[2]

Зноскі

  1. Елена Сыс.. Бумажная фабрика «Красная звезда» в Чашниках вошла в холдинг «Белорусские обои» (руск.). Экономика. Витебские вести (30 верасня 2016). Праверана 4 студзеня 2019.
  2. Добро пожаловать на сайт Бумажная фабрика «Красная звезда» ОАО «Светлогорский ЦКК»! (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“». Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.