Парламенцкія выбары ў Чэхіі (2006)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Участак для галасавання

Парламенцкія выбары ў Чэхіі 2006 года праходзілі 2 і 3 чэрвеня. На 200 месцаў Палаты дэпутатаў Чэхіі прэтэндавалі 27 партый. Выбары праходзілі па прапарцыйнай сістэме. Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 64,47%.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Галасоў Месцаў Δ
Грамадзянская дэмакратычная партыя 1 892 475 (35,38%) 81 23
Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя 1 728 827 (32,32%) 74 4
Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі 685 328 (12,81%) 26 15
Хрысціянска-дэмакратычны саюз — Чэхаславацкая народная партыя 386 706 (7,22%) 13 10
Партыя зялёных (Чэхія) 336 487 (6,29%) 6 6
СНК Еўрапейскія дэмакраты 111 724 (2,08%) 0

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках выбараў у Чэхіі наступіў палітычны крызіс, звязаны з немагчымасцю сфарміраваць як левы, так і правы ўрад (левыя партыі ЧСДП — КПЧМ і правацэнтрысцкія ГДП — ХДС-ЧНП — Зялёныя кантралявалі па 100 месцаў). Хоць урэшце прэзідэнт краіны Вацлаў Клаус прызначыў прэм'ер-міністрам Мірака Топаланека ад ГДП, кіруючы кабінет міністрам знаходзіўся ў вельмі хісткім становішчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]