Мірак Топаланек
| Мірак Топаланек | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| чэшск.: Mirek Topolánek | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Іржы Параўбек | ||||||
| Пераемнік | Ян Фішэр | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Мірак Топаланек | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мірак Топаланек | ||||||
| Пераемнік | Liana Janáčková[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Monika Hašková[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вацлаў Клаўс | ||||||
| Пераемнік | Петр Нечас | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 мая 1956[1][2][…] (70 гадоў) |
||||||
| Жонка | Lucie Talmanová[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[5] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Мірак Топаланек (чэшск.: Mirek Topolánek; нар. 15 мая 1956, Усецін) — прэм’ер-міністр Чэхіі (жнівень 2006 — 24 сакавіка 2009). З 2002 да 2010 года — старшыня правацэнтрысцкай Грамадзянска-дэмакратычнай партыі (член ГДП з 1994), змяніў на гэтай пасадзе Вацлава Клауса.
У 1996—2004 гадах — сенатар ад Остравы, у 2002—2004 — намеснік старшыні Сената. У 2006 годзе быў абраны членам Палаты дэпутатаў і ва ўмовах, калі левыя і правыя партыі атрымалі ў палаце дэпутатаў па 100 месцаў, сфармаваў аднапартыйны ўрад сваёй партыі і незалежных міністраў, змяніўшы на пасадзе прэм’ер-міністра Іржы Параўбека. Яго кабінету не ўдалося атрымаць ухваленне ў Палаце, і Топаланек узначальваў часовы пераходны ўрад да студзеня 2007 года, калі ён змог атрымаць ухваленне для новага ўрада з удзелам Партыі зялёных і Хрысціянскага і Дэмакратычнага саюза — Чэшскай народнай партыі.
24 сакавіка 2009 года Ніжняя палата чэшскага парламента вынесла вотум недаверу ўраду прэм’ер-міністра Мірака Топаланека[6]. М. Топаланек заявіў, што пакіне сваю пасаду, выканаўшы рашэнне дэпутатаў. У адпаведнасці з чэшскай канстытуцыяй 26 сакавіка 2009 года Топаланек падаў прэзідэнту краіны Вацлаву Клаусу афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы[7].
Напачатку чэрвеня 2009 года Топаланек быў вымушаны абараняць сваю рэпутацыю ў сувязі з непрыстойнымі фатаграфіямі, апублікаванымі ў друку. Фатаграфіі голага мужчыны, падобнага на Топаланека, былі зроблены ў рэзідэнцыі італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі[8].
Зноскі
- ↑ Mirek Topolánek // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Aktuálně.cz — 2005. Праверана 7 мая 2020.
- ↑ Aktuálně.cz — 2005. Праверана 23 красавіка 2020.
- ↑ Парламент Чэхіі вынес вотум недаверу Прэм’еру
- ↑ Прэм’ер-Міністр Чэхіі падаў у адстаўку
- ↑ Topolanek admite que es el de las fotos de Berlusconi pero dice que es un 'montaje' (ісп.)