Партал:Спорт/Уводзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спорт (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе.

Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў.

Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці.