Партрэтная галерэя роду Тышкевічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Партрэтная галерэя роду Тышкевічаў — умоўная назва калекцыі партрэтаў прадстаўнікоў роду Тышкевічаў з Лагойску, якая захоўвалася і выстаўлялася ў Палацы Тышкевічаў. Пазней яна значнае месца ў так званым Беларускім музеі старажытнасцей, уладкаваным там братамі Яўстахам і Канстанцінам Тышкевічамі ў 1842 годзе. Цяпер партрэты захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўляе сабой партрэты прадстаўнікоў 500-гадовага (12 пакаленняў) лагойскага роду Тышкевічаў. Амаль усе партрэты — у натуральную велічыню, па пояс альбо на ўвесь рост (партрэт Пія — бацькі Тышкевічаў — работы Дамеля, партрэт рэферэндара вялікага літоўскага Вінцэнта Тышкевіча, біскупа Антонія Тышкевіча).

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Пералік фамільнай партрэтнай галерэі цяпер налічвае 39 партрэтаў. 31 карціна ўтварае адзіную па памерах (каля 90 × каля 70-75 см) і па кампазіцыі (партрэты ў рост, у польскіх строях, з польскамоўнымі надпісамі, якія вызначаюць партрэтаванага, часам з гербамі), даючы уражанне, што намаляваны ў адзін час. Мастак, дакладней, прынамсі два мастакі, пакуль нявызначаныя[1]. Унутры гэтай групы можна вылучыць дзве групы (па стылізацыі, а дакладней жывапіснай манеры) — 18 партрэтаў, напісаных у рэалістычнай манеры, у якіх бачна імкненне мастака індывідуальна, разнастайна паказаць аблічча Тышкевічаў (напрыклад, партрэт Міхала Тышкевіча) і 13 уяўных партрэтаў, на якіх постаці былі паказаныя з паголенымі галовамі з асяледцам  (укр.) наверсе і ў панцырах[1]. Невядома, ці ўсе гэта роспісы, якія былі ў Лагойску ў ХІХ стагоддзі[1].

Пералік партрэтаў (няпоўны)[правіць | правіць зыходнік]

Жаночыя партрэты[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандра Тышкевіч  (ВД)

Рэгіна Тышкевіч  (ВД)
Тэрэза Тышкевіч  (ВД)

Мужчынскія партрэты[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Тышкевіч  (ВД)
Антоні Дамінік Тышкевіч  (ВД)
Антоні Ян Тышкевіч  (ВД)
Антоні Казімір Тышкевіч
Васіль Тышкевіч  (ВД)
Вінцэнт Тышкевіч  (ВД)
Дзмітрый Тышкевіч  (ВД)
Казімір Тышкевіч  (ВД)
Калінік Мішкавіч  (ВД)
Крыштаф Скумін-Тышкевіч  (ВД)
Леў Тышкевіч  (ВД)
Марцін Тышкевіч  (ВД)
Партрэт Мікалая Тышкевіча
Мікалай II Тышкевіч  (ВД)
Мікалай III Тышкевіч  (ВД)
Міхал Тышкевіч  (ВД)
Міхал II Тышкевіч  (ВД)
Міхал III Тышкевіч  (ВД)
Пётр Тышкевіч  (ВД)
Тадэвуш Тышкевіч  (ВД)
Тэадор Тышкевіч  (ВД)
Тышка Тышкевіч  (ВД)
Феліцыян Тышкевіч  (ВД)
Уладзіслаў Тышкевіч  (ВД)
Уладзіслаў Тышкевіч  (ВД)
Юзаф Тышкевіч  (ВД)
Юзаф II Тышкевіч  (ВД)
Юрый Васілевіч Тышкевіч
Юрый Тышкевіч (біскуп)
Юрый II Тышкевіч  (ВД)
Юрый III Тышкевіч  (ВД)
Януш Тышкевіч  (ВД)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]