Партрэт князя Юзафа Панятоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт князя Юзафа Панятоўскага. канец XIX — пачатак XX стст.
Матэрыял Палатно, алей
невядома

«Партрэт князя Юзафа Панятоўскага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная, верагодна, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Месцазнаходжанне невядома[1].

На партрэце адлюстраваны князь Юзаф Панятоўскі, пляменнік апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ваенны міністр герцагства Варшаўскага і галоўнакамандуючы польскага войска, маршал Францыі. Выява ўяўляе позні варыянт вельмі распаўсюджанага вобраза Юзафа Панятоўскага. Захаваўся фотаздымак у Архіве галоўных старажытных актаў у Варшаве. У апошнім вопісе нясвіжскіх мастацкіх твораў за 1939 год згаданы партрэт Панятоўскага (Гравюра. 40×30). На жаль, лаканічнасць запісу не дазваляе ўпэўнена казаць ні пра асобу, ні пра тоеснасць абодвух твораў. Магчыма, партрэт на фота не належаў да нясвіжскіх калекцый[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.