Парыжанка (фрэска)
Выгляд
| | ||
| невядома | ||
| Парыжанка. XIV стагоддзе да н.э. | ||
| Матэрыял | фарба для фрэскі[d] | |
|---|---|---|
| Тэхніка | фрэска | |
| Археалагічны музей Іракліяна | ||
Парыжанка, таксама вядомая як La Parisienne, так яе назваў археолаг Артур Эванс — фрэска Кноскага палаца, датаваная прыкладна XV стагоддзем да н.э. Цяпер з'яўляецца адным з цэнтральных экспанатаў Археалагічнага музея Іракліяна, амаль цалкам прысвечанага мастацтву мінойскай цывілізацыі.
Першапачаткова фрэска знаходзілася ў адным з памяшканняў другога паверха Кноскага палаца. Яна адлюстроўвала рытуальны баль, удзельнікі якога сядзелі адзін насупраць аднаго з чарамі ў руках. Захаваўся толькі фрагмент галавы дзяўчыны і вялікага рытуальнага вузла на вопратцы ззаду.