Перайсці да зместу

Пасол соймавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасол на сойм)

Пасол соймавы — прадстаўнік шляхты ад павета на сойме Вялікага Княства Літоўскага, пазней Рэчы Паспалітай. Ад кожнага павета абіраліся два паслы, аднак не забаранялася і іншай шляхце ездзіць на сойм. Заканадаўча паслоў акрэслілі ў Другім Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1566).

Пры ўтварэнні Рэчы Паспалітай паслы ўвайшлі ў ніжнюю палату сойма — Пасольскую Ізбу.

У 1690 г. заканадаўча аформілі, што кожны пасол на сойме, а на сойміках кожны шляхціч можа вольна абмяркоўваць любыя пытанні[1].

Зноскі