Пасольская ізба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пасольская ізба (літар. «Палата дэпутатаў», польск.: Izba Poselska) — ніжняя палата сойма Каралеўства Польскага, а пазней і Рэчы Паспалітай, якая складалася з выбраных шляхтай на сейміках дэпутатаў (паслоў). Пасольская ізба была адным з трох органаў (нароўні з сенатам і каралём), якія складалі Сойм Рэчы Паспалітай. Пасля Люблінскай уніі, якая аб'яднала Карону Каралеўства Польскага з Вялікім Княствам Літоўскім у адну дзяржаву Рэч Паспалітую, у пасольскай ізбе было 170 дэпутатаў, у тым ліку 48 з Вялікага Княства Літоўскага[1]. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя колькасць дэпутатаў павялічылася[2]. Дапушчалася прысутнасць дэпутатаў ад вялікіх гарадоў (Кракава і Вільні, пазней таксама Любліна, Львова, Данцыга і Камянца-Падольскага), аднак без права голасу.

Зноскі

  1. Сенат // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. 
  2. Дмитрачков П. Ф. Из истории развития государственности на белорусских землях (вторая половина XVI-XVIII вв.) // Беларуская думка. — 07, 2009.