Пастаянная Рада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паседжанне Пастаяннай Рады

Пастаянная Рада (польск.: Rada Nieustająca) — найвышэйшы адміністрацыйны орган Рэчы Паспалітай у 17751789 гг.

Была ўтворана ў сакавіку 1775 года пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з падачы расійскай імператрыцы Кацярыны II. Да 1789 года Рада з'яўлялася галоўным адміністрацыйным органам Рэчы Паспалітай.

Склад Рады[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартаменты Рады[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент замежных спраў;
  • Ваенны дэпартамент;
  • Дэпартамент паліцыі;
  • Дэпартамент скарбу;
  • Дэпартамент юстыцыі.

Кожныя два гады склад Рады пераабіраўся на 1/3.

Ужо першы склад Рады выбіраўся ў адпаведнасці са спісам, пададзеным Кацярынай II (толькі тры кандыдаты патрапілі ў Раду з аналагічнага «прускага ліста»). Дэкрэты Пастаяннай Рады падпісваў кароль, але ён не меў права іх адхіляць.

Пастаянная Рада выбіралася на Вальных Соймах і была падсправаздачная Сойму. Па-сутнасці, Рада стала першым у гісторыі Рэчы Паспалітай органам «міжсоймавай» вышэйшай улады, які кантраляваў усе сферы жыцця краіны.

19 студзеня 1789 года на паседжанні Чатырохгадовага сейма Пастаянная Рада была ліквідавана абсалютнай большасцю галасоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Укладанне: Мар’ян Семаковіч. Варшава, 2006
  • Анішчанка Я. Пастаянная Рада. Энцыклапедыя ВКЛ. Т. II. Мінск, 2007