Патніца
Выгляд
| Патніца | |
|---|---|
| Пачырваненне на грудзях, шыі і плячах пры патніцы | |
| МКХ-11 | EE02 |
| МКХ-10 | L74.0-L74.3 |
| МКХ-10-КМ | L74.3 |
| МКХ-9 | 705.1 |
| DiseasesDB | 31431 |
| MedlinePlus | 001966 |
| eMedicine | derm/266 |
| MeSH | D008883 |
Патні́ца — раздражненне скуры праз павышанае потааддзяленне і запаволенае выпарэнне поту. Праяўляецца праз сверб, пачырваненне і дробны сып. Найчасцей выклікаецца спякотным і вільготным надвор'ем.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Хваробу прадухіляе нашэнне вольнай вопраткі з бавоўны за выключэннем джынсаў, замена футболкі пры ўспаценні, пазбяганне набору залішняй вагі, змыванне мыла са скуры ў душы цалкам, апрананне пасля выцірання насуха і апрацоўка падпахавых ямак, пахвіннай вобласці і спіны талькам[1].
Зноскі
- ↑ Патніца ў дарослых? Бывае і такое // Звязда : газета. — 24 ліпеня 2010. — № 143 (26751). — С. 7. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)