Перайсці да зместу

Пацалунак (Густаў Клімт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў Клімт[1]
Пацалунак. 1907–1908[2]
ням.: Der Kuss
Матэрыял алейныя фарбы, сусальнае золата[3] і палатно[3]
Belvedere[d][4]
(інв. 912)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пацалунак» — карціна аўстрыйскага мастака і графіка Густава Клімта (1862–1918), аднаго з галоўных прадстаўнікоў венскай сецэсіі. Была створана ў 1908-1909 гадах. Захоўваецца ў Галерэі Бельведэр у Вене. Створаная ў «залаты перыяд» творчасці Клімта карціна з'яўляецца адной з самых вядомых работ мастака.

На карціне намаляваная пара. Закаханыя апранутыя ў мазаічную вопратку. Даследчыкі гісторыі мастацтва мяркуюць, што на карціне Клімт адлюстраваў самога сябе са сваёй каханай Эміліяй Луізай Флеге. У каларыце карціны пераважаюць залаты тон з украпваннем яркіх плямаў палявых кветак і багатым узорам адзення. На карціне пераважае дэкаратывізм (відовішчнасць). Клімт спрабаваў ураўнаважыць парыў і адцягнены дэкаратывізм. Жаночы твар звернуты да гледача і адкрыта ўвасабляе смагу.

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. Tobias G. Natter, Benedikt Taschen (2017). Gustav Klimt – The Complete Paintings(англ.). Taschen. p. 552. ISBN 978-3-8365-6661-2.
  3. 1 2 http://www.klimt.com/en/gallery/women/details-klimt-der-kuss-1908.dhtml Праверана 17 красавіка 2016.
  4. https://sammlung.belvedere.at/objects/6678/der-kuss-liebespaar Праверана 15 студзеня 2024.