Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт
англ.: University of Southern Indiana
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Southern Indiana
Заснаваны 1965
Год рэарганізацыі 1985
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Студэнты 10 203[1]
Размяшчэнне Эвансвіл, Індыяна, ЗША
Сайт usi.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern Indiana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў ваколіцах горада Эвансвіл у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт пачынаўся як рэгіянальны кампус Індыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які адкрыўся 15 верасня 1965 года. 16 красавіка 1985 года вучэльня стала незалежнай чатырохгадовай установай адукацыі і атрымала сучасную назву. З моманту здабыцця незалежнасці рост вучэльні працягваўся такімі тэмпамі, што цяпер універсітэт з'яўляецца самым хуткарослым універсітэтам штата.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж прыродазнаўчых навук, інжынерыі і адукацыі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж медсястрынства і прафесій у галіне здароўя
  • Школа паслядыпломных студый

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]