Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт
англ.: University of South Florida
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of South Florida
Заснаваны 1956
Рэктар Judy Genshaft[d]
Студэнты 47 646[1] і 40 416[2]
Размяшчэнне Тампа, Фларыда, ЗША
Сайт usf.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of South Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Тампа, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1956 годзе, універсітэт з'яўляецца чацвёртым па велічыні універсітэтам штата з амаль 50 тысячамі студэнтаў з больш чым 145 краін свету, усіх 50 штатаў ЗША па стане на 2022–2023 навучальны год. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў Тампе, дадатковыя кампусы месцяцца ў Сент-Пітэрсберзе і Сарасоце. Універсітэт прапануе больш за 240 праграм бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграм атрымання ступеней спецыяліста і доктара. У 2022 годзе ўніверсітэт паведаміў аб гадавым бюджэце ў 2,31 мільярда долараў ЗША і штогадовым эканамічным эфекце ў больш чым 6 мільярдаў долараў ЗША. У рэйтынгу 2018 года Асацыяцыя ўладальнікаў інтэлектуальнай уласнасці паставіла ўніверсітэт на 1-е месца ў Фларыдзе, на 7-е ў ЗША і на 16-е ў свеце па колькасці выдадзеных патэнтаў. Выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі вучэльні разам маюць больш за 2400 патэнтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж паводніцкіх і грамадскіх навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж глабальнай устойлівасці
  • каледж аспірантуры
  • Каледж марскіх навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі
  • Каледж грамадскага здароўя
  • Каледж мастацтваў
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]