Паўночная паходня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночная паходня
Дата заснавання 5 чэрвеня 1816
Тып масонская ложа

«Паўночная паходня» (Паўночнага шэсця пад паўночнай зоркай, або Паўночнай Паходняй, Паўночнай Лямпай; польск.: Pochodnia Północna) — масонская ложа ў Мінску. Заснавана 5 чэрвеня 1816, інсталявана 18 кастрычніка 1816 года. Працавала пад кіраўніцтвам Вялікага Усходу Польшчы і правінцыяльнай ложы «Дасканалай еднасці» ў Вільні пад № 19. Была звязана з Нацыянальным масонствам і польскім Патрыятычным таварыствам. Браты ложы ўдзельнічалі ў вызваленчым руху на землях Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]